Эксперт «Грынпіс» раіць эказвычкі для беларусаў і тлумачыць карысць ад экапраектаў
Матыяс Шыкхофэр 17 гадоў працаваў у найбуйнейшай у свеце прыродаахоўнай арганізацыі «Greenpeace». Ён прыдумляў і каардынаваў акцыі ўтрапёных актывістаў супраць знішчэння джунгляў Амазонкі ды ядравых выпрабаванняў у Ціхім акіяне. Летась гэты аўстрыец выдаў кнігу, прысвечаную апошнім першабытным лясам у Еўропе. 34mag.net злавіў Матыяса падчас ягонага кароткатэрміновага візіту ў Беларусь і запытаўся, навошта людзям быць eco-friendly.