У Гродна прывезлі выставу старых італьянскіх веласіпедаў
У гродзенцаў з’явілася магчымасць пазнаёміцца з горадам майстроў на колах. Выстава, якая 18 лістапада пачне працу ў Музеі гісторыі рэлігіі, паказвае сродкі перамяшчэння і поўны вытворчы цыкл працы пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, пажарнага, пісьменніка і нават клоўна. Гэтыя прафесіі існавалі заўсёды, але менавіта ровар у свой час здолеў зрабіць іх працу больш даступнай і хуткай, піша Hrodna.life.