Вёска Путраніца Шаркаўшчынскага раёна, 22.03.2016 г.
Сярод самых распаўсюджаных мэт, з-за якіх людзі адважваюцца выпусціць агонь на волю ўласнымі рукамі:
1. Імкненне акультурыць закінутыя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, пазбавіцць іх ад леташняга сухога травастою. Пры гэтым чалавек, які ідзе на такі ўчынак , упэўнены ў тым, што робіць карысную справу: і ад путазелля зямлю пазбавіць, і ўгнаеннем мінеральным здобрыць.
2. «Навядзеня парадку» на сметніках і пустках. Маўляў, і травастой згарыць, і смецце.
3. Добраўпарадкаванне тэрыторый абапал дарог. Логіка тут простая: «Ну і добра, што трава разам з коранем выгарыць, затое касіць радзей трэба будзе».
4. Забава ў прамым сэнсе гэтага слова. У такіх выпадках сельгасвыпальванні ўчыняюцца дзецьмі або падлеткамі, якія не адчуваюць адказнасці за свае ўчынкі. Да чаго можа давесці такая гульня, лепш не ўяўляць.
Чаму не працуе народная жыццёвая мудрасць, і вясеннія выпальванні з’яўляюцца з’явай шкоднай і забароненай, дапамогуць разабрацца базавыя экалагічныя веды:
- Агонь знішчае расліннае покрыва, якое ў большасці выпадкаў складаецца са шматгадовых злакаў. Зямля не будзе пуставаць. Травы на ёй з’явяцца хутка. Толькі замест рознатраўя на гэтым месцы будзе буяць пустазелле, якое паспяхова асвоіць не толькі месца палаў, але і бліжэйшыя сельскагаспадарчыя землі.
- Заканамерным вынікам змянення фітацэнозу з’яўляецца змяненне зоацэнозу. У агні гінуць дробныя пазваночныя жывёлы, якія з’яўляюцца важным звяном у ланцугу харчавання птушак і млекакормячых. Наступствы тут прадказаць цяжка, але зразумела, што яны не будуць мець станоўчай дынамікі для мясцовай біяразнастайнасці, а значыць, і ўстойлівасці біяцэнозу.
- Пануе міф, што сельгаспалы садзейнічаюць фарміраванню ўрадлівай глебы за кошт попелу, які з’яўляецца мінеральным угнаеннем. Насамрэч, агонь знішчае нябачных, але незаменных жыхароў глебы — рэдуцэнтаў. Гэта дастаткова вялікая і разнастайная група арганізмаў (насякомыя, грыбы, бактэрыі), якія прымаюць удзел у раскладанні арганічнага рэчыва, а значыць, і ва ўтварэнні гумусу — урадлівага слоя глебы.
- У працэсе гарэння ў атмасферу выдзяляюцца шкодныя рэчывы, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей. Асабліва небяспечны характар набывае гэты аспект пры спальванні сметнікаў з сінтэтычнымі полімернымі матэрыяламі.
- Инфографика: почему нельзя поджигать сухую траву
Агонь — стыхія непрадказальная. Пры наяўнасці ветру яго складана кантраляваць. Кошт, які рызыкуе заплаціць гора-гаспадар за спробу добраўпарадкавання тэрыторыі, можа быць непамерна вялікі і вымярацца чалавечым жыццём.
Артыкул 20 Закона РБ «Аб ахове навакольнага асяроддзя» абвяшчае: «Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама паржышчавых рэшткаў на палях тэрыторыі рэспублікі забаронена і з’яўляецца правапарушэннем. Вінаватым пагражае штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь».
- «Это не мусор, а ценный ресурс!» Чем опасны палы, и как можно использовать сухую траву в земледелии?
Між тым сітуацыю з сельгасвыпальваннямі ў Шаркаўшчынскім раёне служба МНС пракаментавала наступным чынам: «Было некалькі невялікіх узгаранняў на сметніках. Сёлетняй вясной сельгасвыпальванні не рэгістраваліся».
Пакуль абыйшлося. Але «народная забава» працягваецца…