Падчас Гадзіны Зямлі ў Гродне вучыліся рабіць свечкі і танцавалі танец Месяца
Гродзенцы ў пяты раз паўдзельнічалі ў міжнароднай акцыі Гадзіна Зямлі. Гараджане адключалі святло і запальвалі свечкі, вучыліся танцу Месяца, хатха-ёзе, рабілі свечкі з вашчыны і экаўпакоўку, а гродзенскія кавярні прапаноўвалі вячэру ў паўзмроку .