«Водна-зялёны дыяметр — гэта адметная і, бадай, найлепшая рэч нашага горада. Але, на жаль, пра яго, хутчэй за ўсё, давядзецца казаць ужо ў мінулым часе: ня «мае» значэнне для Мінска, а «меў», бо грошы ня пахнуць. З дыяметру выводзяцца ўсё новыя і новыя тэрыторыі, будуюцца арэны, гандлёвыя цэнтры, жылыя гмахі, і нікому ўжо няма справы да колішняй «візітоўкі» беларускай сталіцы. Дзіўна, што праектаваннем будынкаў займаюцца людзі, якія болей за нас з вамі ведаюць пра яго неацэнную каштоўнасьць. Атрымалася, што не паспелі скончыць, а ўжо спляжылі», — выказаўся музыка і мастак Лявон Вольскі.
Па яго меркаванню, разам са «знікненнем» водна-зялёнага дыяметру горад згубіць шмат у маральным сэнсе.
«Калі глядзіш на тое, як нішчаць на рэдкасць добрую задуму, спачатку апаноўвае злосць, потым сум, а праз нейкі час абыякавасць. Абыякавасць да гэтага горада. І ён робіцца не тваім, хаця ты тут нарадзіўся і вельмі яго любіў. І потым для маладых дойлідаў архітэктурныя злачынствы кшталту «дома Чыжа» ці гатэля «Кемпіньскі», які ўжо і не «Кемпіньскі», а немаведама што, становяцца пэўным прыкладам: ня варта азірацца на былыя «прыўкрасныя ідэі», варта проста зарабляць грошы. Я цягам апошніх дзесяці гадоў назіраю, як з утульнага невысокага Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву», — дадае музыка.
Выйсце з сітуацыі Лявон бачыць у больш радыкальных дзеяннях, напрыклад, праз народнае абурэнне, масавы выхад людзей на вуліцы. Толькі такім чынам можна спыніць злачынства, якое непахісна чыняць чыноўнікі. Што ж датычыцца спраўлення ўжо нанесенай шкоды, то тут патрэбна вярнуцца да першапачатковай задумкі і дэмантаваць усе аб'екты, якія парушаюць горадабудаўнічую канцэпцыю.
Да ўлюбёных месц наш візаві прылічвае Купалаўскі сквер, Лошыцкі парк і Камсамольскае возера.
«Шмат чаго звязана з рознымі водна-зялёнымі месцамі. Напрыклад, у Лошыцы я калісьці даўным-даўно доўгімі зімовымі вечарамі шпацыраваў са сваёй першай дзяўчынай, на Камсамольскім возеры мы рабілі пікнікі з маім першым гуртом «Мроя», а ў Купалаўскім скверы адбываўся першы рок-канцэрт пасля абвяшчэння незалежнасці “Беларускі рок вітае незалежнасць”», — узгадвае Лявон.
- Вы таксама можаце расказаць нам пра свае любімыя месцы, узяўшы ўдзел у конкурсе чытацкіх фотагісторый «Душа Мінска — водна-зялёны дыяметр».
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Архитектор Александр Акентьев: «Минск — город-вампир с невысоким запасом экологической прочности»
Архитектор Павел Нищенко: «Водно-зелёный диаметр Минска становится трендом»
«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру
Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»
«У дзяцінстве на водна-зялёным дыяметры мы купаліся і лавілі рыбу…» Успаміны зоркі беларускага року
Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»
Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»
В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра