17.07.2015 / 18:07

Кожны горад свету мае знакавыя аб'екты, месцы, помнікі, якія вылучаюць яго сярод сотняў іншых населеных пунктаў і прывабліваюць знешніх гледачоў. Для Мінска, як не дзіўна, такім элементам з'яўляюцца не Лядовыя палацы ці гандлёвыя цэнтры, а водна-зялёны дыяметр — прыродная артэрыя, якая насычае сталіцу кіслародам і дае ў сваім улонні прытулак гарадской фаўне. На жаль, ў апошнія гады назіраецца сістэматычнае скарачэнне рэкрэацыйнай зоны пад забудову, што не толькі ламае эстэтыку гарадской прасторы, але і перакрывае доступ для ветравых патокаў. Зялёны партал пачынае публікаваць серыю бліцаў з экспертамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя — урбаністамі, гісторыкамі і медыяперсонамі, якія дзеляцца сваімі меркаваннямі і ўражаннямі пра сённяшнюю сітуацыю з водна-зялёным дыяметрам.

«Водна-зялёны дыяметр — гэта, па-першае, грамадская прастора. Паркі — месца сустрэч гараджан, і ні ў якім разе нельга дапусціць прыватызацыю каштоўных тэрыторый горада, таксама як і дэградацыю асобных участкаў дзеля фінансавай выгоды, — падкрэслівае ўрбаніст Дзмітры Бібікаў. — Па-другое, рэкрэацыйны патэнцыял водна-зялёнага дыяметру: ён валодае каласальнымі магчымасцямі ў гэтым плане, што асабліва важна з улікам колькаснага росту і шчыльнасці насельніцтва сталіцы. У маштабах усяго Мінска дыяметр — выдатны сродак падтрымання камфортнасці гарадскога асяроддзя, паркавыя магістралі сталі адной з самых характэрных рыс горада».

У сувязі з гэтым відавочна, што сталіца не толькі губляе самы цікавы аб'ект, які не зможа функцыянаваць паўнацэнна, калі будзе забудаваная. Перарывістаць дыяметру негатыўна адаб'ецца на яго экалагічным значэнні. І гараджане ўжо могуць адчуць наступствы, якія нясе з сабой «замена» натуральных прыродных зон на шкляныя гмахі і якія, акрамя ўсяго, псуюць эстэтычны выгляд Мінска.

Дмітрый зазначае, што праблему варта разглядаць комплексна, бо яна адлюстроўвае адносіны да зялёных зон і забудовы ў цэлым, якія арыентаваны на дасягненне кароткатэрміновых фінансавых выгод, пагаршаючы горад у доўгатэрміновай перспектыве. Для яе вырашэння неабходна ўспрымаць водна-зялёны дыяметр як каштоўны аб'ект, які неабходна развіваць, а не падвяргаць знішчэнню.

«Маё любімае месца знаходзіцца вышэй Палаца моладзі, дзе водна-зялёны дыяметр бліжэй усяго да прыроднага віду, там проста прыгожа, асабліва восенню», — дадае ўрбаніст.

На сённяшні дзень ад кожнага з нас залежыць ці зможам мы захаваць унікальны горадаўтвараючы аб'ект. Зялёны партал заклікае сваіх чытачоў прыгадаць гісторыі з жыцця, уражанні, якія звязаны з водна-зялёным дыяметрам і падзяліцца імі з усімі мінчанамі, прыняўшы ўдзел у конкурсе сайта.

 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Архитектор Александр Акентьев: «Минск — город-вампир с невысоким запасом экологической прочности»

Архитектор Павел Нищенко: «Водно-зелёный диаметр Минска становится трендом»

Музыкант Павел Тараймович о водно-зелёном диаметре: «Важно соблюсти баланс между природой и сервисом»

Юрыст Рыгор Фёдараў: «Водна-зялёны дыяметр дапамагае захоўваць здароўе мінчан, а значыць, мае канкрэтны эканамічны эфект»

«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру

Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»

«У дзяцінстве на водна-зялёным дыяметры мы купаліся і лавілі рыбу…» Успаміны зоркі беларускага року

Антон Мотолько: «Водно-зелёный диаметр — место, где можно отдохнуть не среди бетона, стекла и асфальта»

Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»

Скульптор Павел Войницкий: «Водно-зелёный диаметр Минска — настоящее высокое искусство, но перед коммерческой застройкой он не устоит»

Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»

Людмила Кравчук: «Будет непростительной ошибкой уничтожить водно-зелёный диаметр ради пары развлекательных комплексов»

Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»

Урбаніст Дзмітры Бібікаў: «Мінск губляе самы характэрны і цікавы аб'ект усяго горада — водна-зялёны дыяметр»

В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра

 

Автор:
Фотограф:
Антон Матолька, Минская урбанистическая платформа / Facebook
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость