28.08.2015 / 12:08

Яшчэ зусім нядаўна людзі ўмела фарміравалі гарадскую інфраструктуру вакол прыродных зон, асцярожна упісваючы будынкі ў навакольнае асяроддзе, ствараючы камфортныя ўмовы для жыцця. Сёння ж можна назіраць абсалютна адваротную карціну, калі пад патрэбы інвестыцыйных праектаў горад Мінск пазбаўляецца сваёй унікальнасці і зялёных зон. Адным з такіх аб'ектаў, які патрапіў пад «раздачу», стаў водна-зялёны дыяметр. Зялёны партал спытаў шэраг спецыялістаў і вядомых людзей, што яны думаюць на гэты конт.

«Для мяне водна-зялёны дыяметр — неверагодны прыродны аб'ект уздоўж ракі, які не проста ўпрыгожвае горад, а дае магчымасць для адпачынку, веласпорту і іншага. А значыць, дапамагае захоўваць здароўе мінчан. І гэта канкрэтны эканамічны эфект: жыхары менш хварэюць, менш атрымліваецца бальнічных лістоў, менш выдаткаў на іх лячэнне з бюджэту», — кажа Рыгор Фёдараў, юрыст грамадскага аб'яднання «Экадом». І дадае: «Гэта вельмі важны для вялікага горада экалагічны аб'ект».

Па яго меркаванню, праблема знішчэння тэрыторыі водна-зялёнага дыяметру ў тым, што генплан зацвярджаецца ўказамі прэзідэнта, змяняць яго таксама можна ўказамі. Гэта дазваляе вымаць з гарадскіх зялёных зон участкі і пераводзіць іх у зоны грамадскай і іншай забудовы.

«У гэтым сэнсе водна-зялёны дыяметр знаходзіцца на «адной паліцы» з усімі зялёнымі зонамі. Наўрад ці можна прыдумаць асобны спецыяльны статус канкрэтна для яго, і, напэўна, не патрэбна, — зазначае юрыст. — Што можна зрабіць? Прапісаць экалагічную функцыю зялёных зон і забараніць змяншаць плошчу іх участкаў».

Сярод сваіх улюбёных месцаў Рыгор назваў заказнік «Лябяжы» і зялёную зону ля ўніверсаму «Свіслач».

«У гэтых месцах найбольш поўна захавалася прырода. Для буйнога прамысловага горада гэта неверагодна!» — адзначыў ён.

Вы такасама можаце распавесці пра свае любімыя кавалачкі прыродных зон у межах водна-зялёнага дыяметру, прыняўшы ўдзел у конкурсе «Зялёнага партала».

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Архитектор Александр Акентьев: «Минск — город-вампир с невысоким запасом экологической прочности»

Архитектор Павел Нищенко: «Водно-зелёный диаметр Минска становится трендом»

«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру

Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»

«У дзяцінстве на водна-зялёным дыяметры мы купаліся і лавілі рыбу…» Успаміны зоркі беларускага року

Антон Мотолько: «Водно-зелёный диаметр — место, где можно отдохнуть не среди бетона, стекла и асфальта»

Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»

Скульптор Павел Войницкий: «Водно-зелёный диаметр Минска — настоящее высокое искусство, но перед коммерческой застройкой он не устоит»

Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»

Людмила Кравчук: «Будет непростительной ошибкой уничтожить водно-зелёный диаметр ради пары развлекательных комплексов»

Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»

Урбаніст Дзмітры Бібікаў: «Мінск губляе самы характэрны і цікавы аб'ект усяго горада — водна-зялёны дыяметр»

В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра

Автор:
Фотограф:
realt.onliner.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость