«Я лічу, што адчуванне дома гэта не сцены. Адчуванне дома — гэта ўтульнасць. Паркі, вадаёмы, зялёныя скверы, двары і самыя розныя пятачкі, апроч усяго іншага, ствараюць тую самую ўтульнасць — горад, дзе хочацца жыць», — кажа пра водна-зялёны дыяметр вядомая беларуская журналістка Святлана Калінкіна.
На яе погляд, Мінск і так мае вялікія праблемы са стылёвай ідэнтыфікацыяй, таму калі працягваць бяздумна забудоўваць цэнтр, то гэта будзе самым сапраўдным злачынствам. Тым больш, што неабходнасці ў гэтым няма.
«Ушчыльняльная забудова, спроба ўсіх інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта толькі дурны густ і карупцыя. Наколькі я ведаю, у многіх гарадах праблему вырашылі ўвядзеннем дзвюх законадаўчых правілаў. Па-першае, на новае будаўніцтва трэба атрымаць згоду тых, хто ўжо мае ўласнасць (кватэру ці будынак пад фірму) ў гэтым мікрараёне. Па-другое, пры адсяленні і рэканструкцыі людзям трэба прапанаваць нерухомасць наўзамен ў тым жа мікрараёне, дзе яны мелі нерухомасць. Гэта значна памяньшае апетыты патэнцыйных інвестараў», — распавядае Святлана.
Журналіст дадае, што з-за забудовы цэнтральнай часткі горада сапрасавалі сэрца сталіцы: «Я заўсёды любіла цэнтральныя праспекты Мінска — за шырыню, прастор, велічнасць, за зелень. А цяпер не люблю».
- Пра свае самыя любімыя месцы сталіцы ў тэрытарыяльных межах водна-зялёнага дыяметру вы можаце расказаць ў конкурсе Зялёнага партала.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Архитектор Александр Акентьев: «Минск — город-вампир с невысоким запасом экологической прочности»
Архитектор Павел Нищенко: «Водно-зелёный диаметр Минска становится трендом»
«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру
Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»
«У дзяцінстве на водна-зялёным дыяметры мы купаліся і лавілі рыбу…» Успаміны зоркі беларускага року
Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»
Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»
В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра