17.03.2017 / 10:03

У мінулым годзе традыцыйны савіны летнік змяніў свой фармат! Сёлета Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх жадаючых з 31 сакавіка па 2 красавіка наведаць паўднёвы захад Беларусі – месца дзе вясна распачынаецца на 1-2 тыдні раней, чым у цэлым па краіне. У гэтым годзе палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ-2017» адбудзецца на ТВП/ТОПЗ/Рамсарскае ўгоддзе «Палеская даліна ракі Буг»! Новая тэрыторыя, старыя справы, цікавы фармат! Запрашаем!

Больш за 10 гадоў асноўныя мерапрыемствы летніку адбываліся ў вёсцы Залессе і на балоце «Дзікае». З мінулага году мы плануем штогод мяняць месцы правядзення летніку. Гэтай вясной нас чакае ТВП/ТОПЗ/Рамсарскае ўгоддзе «Палеская даліна ракі Буг», што знаходзіцца ў Брэсцкім раёне. Палеская даліна ракі Буг – гэта фрагмент даліны ракі Буг на поўдзень ад Брэста, да граніцы з Украінай, пэўна вядомы ўсім бёдуотчарам Беларусі рыбгас «Страдзеч», а таксама частка ляснога массіву на поўдзень ад Брэста. Тэррыторый мае важнае значэнне ў першую чаргу для захавання лясных і водна-балотных птушак. Больш пра «Палескую даліну ракі Буг» тут.

Гэтым разам мерапрыемства пачнецца 31 сакавіка і працягнецца да 2 красавіка ўключна. На працягу трох дзён мы будзем даследваць лясы і балоты, аднаўляць і будаваць гнёзды для звяроў і птушак, маркіраваць турыстычныя шляхі і канешне назіраць за птушкамі. Падчас летніку мы даведаемся, што адбылося з гнездавымі скрынямі і гнёздамі, пабудаванымі тут у мінулым годзе. Ці выконвае свае абавязкі па ахове рэдкіх відаў і біятопаў Брэсцкі лясгас? Якія пагрозы актуальны для ТВП і ях іх можна вырашыць? Ці сапраўды лясная сэртыфікацыя FSC дапамагае ахоўваць прыроду? Калі пачынаецца батанічны палявы сезон на Брэшчыне і ці можна знайсці ахоўваемыя расліны ў сакавіку? Адказы на гэтыя пытанні і шмат іншага — хутка!

Сёлета галоўная тэма летніку, акрамя савінай, гэта вынікі практычнай дзейнасці захавальнікаў прыроды. Летнік пройдзе ў форме практычнага семінара-трэнінга «Хто, калі не мы?».

Што чакае ўдзельнікаў?

  • шпацыр па начных лясах (улікі соў);
  • выправы ўдзень па навакольных лясах – маніторынг месцаў гнездавання/росту ахоўваемых відаў;
  • выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для звяроў і птушак;
  • праверка і аднаўленне раней развешаных гнездавых скрынь для птушак і звяроў;
  • цікавыя прэзентацыі і прыродазнаўчыя фільмы;
  • трэнінг-практыкум па выкарыстанні магчымасцяў, якія надае лясная сэртыфікацыя па сістэме FSC;
  • вечарыны ля вогнішча і шмат іншага!

Хто можа прыехаць на летнік?

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі часткова аплочваюць удзел у мерапрыемствах летніка (праезд па мясцовасці, матэрыялы і абсталяванне і інш.). Пры сабе мець каля 15 бел. руб. за ўвесь час (3 дні). Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ў цёплым драўляным доме.

Што абавязкова пакласці ў заплечнік?

  • спальны мяшок
  • дыванок
  • гумовыя боты (пажадана высокія балотныя боты)
  • ліхтарык
  • асабісты посуд
  • прысмакі :)

Як атрымаць месца ў летніку?

Дашліце анкету-заяўку на адрас: dzikiles@mail.ru, з копіяй: egreta113@mail.ru

Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2017»:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  2. Узрост.
  3. Хатні адрас.
  4. Ці з’яўляецеся вы сябрам АПБ?
  5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы ўдзельнічалі ў апошнія 3 гады?
  6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)
  7. Колькі відаў птушак вы бачылі ў Беларусі?
  8. Што вам больш за ўсё падабаецца рабіць з прапанаванага ў праграме летніку?
  9. Чаму вы хочаце ўдзельнічаць у летніку?
  10. Нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас для сувязі.

Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка ўключна!

Нагадваем: колькасць месцаў абмежаваная! Перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы.

Поспехаў і да сустрэчы!

Источник:
Фотограф:
Открытые интернет-источники
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость