24
апреля 2026

Варшава: Echoes of Chornobyl — дабрачынны рэйв

Echoes of Chornobyl — дабрачынны рэйв 24 красавіка з удзелам беларускіх лайв-артыстаў на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва, прысвечаны памяці Чарнобыльскай катастрофы і яе доўгатэрміновым наступствам.

25
апреля 2026

Варшава: афлайн-сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху

 

Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.

25
апреля 2026

Вільня: экалагічны квіз для дзяцей

Экалагічны квіз для дзяцей 7–10 гадоў на беларускай мове.

Дзе: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20.

Умовы: уваход вольны.

25
апреля 2026

ВІльня: паказ мастацкага фільма «Аўрора»

Паказ украінскага драматычнага мастацкага фільма «Аўрора», які распавядае гісторыю дзяўчынкі, што атрымала вялікую дозу апрамянення ў выніку аварыі на ЧАЭС.

Дзе: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20.

Умовы: уваход вольны.

26
апреля 2026

Вільня: чытка ўрыўкаў кнігі «Чарнобыльская малітва»

Чытка ўрыўкаў кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч на сцэне віленскага тэатра Mroj-Hall з удзелам беларускіх грамадскіх дзеячаў_ак, актывістаў_ак, акцёраў_ак, былых палітвязняў_ынак.

Дзе: Gedimino pr. 28 (4 паверх)

27
апреля 2026

Вільня: (Анты)ядзерны стэндап

 

Беларускі генетычны код — штука складаная: у ім пераплецены сарказм, ёдадэфіцыт і здольнасць смяяцца там, дзе іншыя выклікаюць экстранныя службы і хапаюцца за сэрца. І калі гумар — гэта адзіны даступны нам спосаб дэзактывацыі траўмы, то гэты вечар будзе максімальна стэрыльным.