Рэарганізацыя прамзон, страта часткі парку і пешаходныя кварталы: у Віцебску абмяркоўваюць новы план гістарычнага цэнтра
У Віцебску вынеслі на грамадскае абмеркаванне дэталёвы план развіцця гістарычнага цэнтра горада да 2035 года, які прадугледжвае вынас буйных вытворчасцей, пешахадызацыю "шагалаўскіх" кварталаў, будаўніцтва мастоў і стварэнне новых зон адпачынку. Праект ахоплівае тэрыторыю плошчай звыш 500 гектараў і закліканы кардынальна змяніць гарадскую прастору за кошт рэвіталізацыі былых прамысловых аб'ектаў і рэарганізацыі транспартных патокаў.
