Беларускі студэнт-эколаг: у Нарвегіі ўсе вельмі прагрэсіўныя ў плане аховы навакольнага асяроддзя, я таксама змяніў свае звычкі
Пасля падзей 2020 года Максім быў адлічаны з БДЭУ і пакінуў Беларусь. Адукацыю ён працягнуў у Нарвежскім універсітэце натуральных навук, дзе вывучае праблемы навакольнага асяроддзя і развіцця.