“Каб улічылі ў генплане”. Раварысты Гродна склалі мапу перспектыўных веламаршрутаў
Раварысты Гродна рыхтуюць прапановы для ўнясення ў канцэпцыю развіцця веларуху і генеральны план забудовы горада. Цягам лета ініцыятыўныя групы раварыстаў збіраліся, каб абмеркаваць магчымыя варыянты сумяшчэння веласцежак з існуючымі дарогамі і падрыхтаваць свае прапановы. Вынікам стала мапа з прапановамі. Іх ВелаГродна перадасць распрацоўшчыкам канцэпцыі, пiша Hrodna.life.