Дата проведения:
22.11.2018

Зелёная сеть / Таварыства Зялёная сетка – супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятываў, экспертаў, якія ў 2007 годзе аб'ядналіся, каб разам вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку.

У таварыства ўваходзяць 19 экалагічных грамадскіх арганізацый і 41 індывідуальны чалец з розных абласцей Беларусі.

На лятучцы сваімі лайфхакамі і кейсамі падзеліцца не толькі Зялёная сетка, але і каманда Зелёный портал – інфармацыйнага рэсурса таварыства.

Будзем размаўляць пра тое, як:

✅ быць уважлівымі не толькі да прыроды, але і да людзей, у тым ліку са слабым зрокам, і адаптаваць для іх свой сайт;

✅ сабраць вакол сябе дружны пул валанцёраў:

✅ ладзіць мерапрыемствы: ад лакальных да планетарных;

✅ стварыць гарачую лінію па вырашэнні экалагічных праблем «Зялёны тэлефон», разгарнуць Кампанію па абароне гарадскіх насаджэнняў «Гарадскі Ляснічы», а таксама Грамадскую экалагічную інспекцыю «Зялёны дазор» – рабіць не толькі шмат, але і добра.

Пра гэта і іншае спытаем падчас Адкрытай лятучкі. Далучайцеся і рыхтуйце пытанні.

Уваход вольны – толькі зарэгіструйцеся па спасылцы http://bit.ly/2RPd6PT