Дата проведения:
23.04.2021

З моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло 35 год. Наступствы яе дагэтуль з’яўляюцца прадметам вывучэння эколагаў, мастакоў, навукоўцаў і журналістаў. Што за гэты час адбылося з ведамі пра катастрофу?

З запрошанымі экспертамі мы паразважаем пра «Зону адчужэння» як пра зону пільнай увагі турыстычных кампаній і асобных ініцыятыў, абмяркуем узрастаючы попыт на такога кшталту вандроўкі, матывы іх удзельнікаў. Экалагічная павестка, пытанні бяспекі, уплыў на прыроднае асяроддзе і чалавека з’яўляюцца тут цэнтральнымі. Прадметам дыскусіі будуць таксама праекты, дзяржаўныя і прыватныя, па распрацоўцы лагатыпа і брэнда Чарнобыля. Разгледзім Зону як прастору даследавання і рэфлексіі сучасных мастакоў, дзеячоў культуры.

Спікеры: Настасся Кузьмянок - біёлаг, эколаг, праект walktofolk.by Андрэй Ганчароў - падарожнік у зону адчужэння Ірына Сухій - экалагічны актывіст, заснавальнік ГА «Экадом», займаецца развіццём устойлівай энергетыкі ў Беларусі Андрэй Кузьмянок - мастак, падарожнік у зону адчужэння, удзельнік выставы «Чарнобыль. Эфект спячага» Андрэй Дубінін - фатограф, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, удзельнік выставы «Чарнобыль. Эфект спячага»

Мадэратар: Вольга Рыбчынская

Колькасць месцаў абмежавана. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/wgaVBq7Lu1eHTQT2A