Дата проведения:
28.07.2020

Мэта – абнавіць Брэст пасля пандэміі з дапамогай класных  ідэй ад гараджан. На працягу месяца арганізатары збіраюць ад берасцейцаў прапановы па паляпшэнню горада. Гэта можа быць добраўпарадкаванне двара, фестываль, новая культурная прастора ці валанцёрская ініцыятыва.

Пасля гэтага адбяруць 25 лепшых ідэй, аўтары якіх рыхтуюць паўнавартасныя праектныя заяўкі. На публічнай прэзентацыі аўтары 7-10 лепшых праектаў атрымаюць грошы (да 1000 рублёў) і рэалізуюць свае ідэі ў верасні-лістападзе 2020 года з дапамогай спонсараў, гарадской улады і ментараў. Дарэчы, падаваць заяўку можна камандай ад 1 да 3 чалавек.

Аўтараў 25 праектаў крутыя трэнеры з Беларусі пазнаёмяць з асновамі праектнага менеджменту. Яны распавядуць, як крэатыўна падрыхтаваць сваю ідэю да публічнай прэзентацыі з дапамогай сучасных мультымедыйных сродкаў. Ну а пасля навучання вы пакажаце сваю прэзентацыю журы, куды ўвойдуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, мясцовай улады, бізнесу і СМІ.

Якія ідэі чакаюць

Вось на якія тэмы можна падаваць заяўкі:

  •         Культура і мастацтва;
  •         Экалогія і ахова жывёл;
  •         Нефармальная адукацыя;
  •         Інфраструктура города і ўрбаністыка;
  •         Валанцёрства;
  •         Магчымасці для супольнасцей;
  •         IT.

Заяўка

Заяўка на ўдзел запаўняецца па спасылцы. Дэдлайн — 28 ліпеня. Гэта папярэдні адбор, ад вас не чакаюць распісаных праектаў і прэзентацый. Галоўнае – выразна распісаць сваю крутую прапанову.

Па ўсім пытанням звяртайцеся сюды: +375298010147 (Telegram, Viber), ці на пошту: dzedzich.video@gmail.com.

Дадатковую інфармацыю пра конкурс шукайце тут.