Дата проведения:
18.01.2020

Штосьці ствараеш, арганізоўваеш, укладаеш у гэта шмат часу і высілкаў, затым прадстаўляеш сваю ідэю ці ініцыятыву людзям – і атрымліваеш нечаканую крытыку ці нават цкаванне, хоць хацеў зрабіць як лепш. Пасля такога апускаюцца рукі, і ўжо думаеш – ці варта штосьці рабіць увогуле. Знаёмая сітуацыя? Як з ёй правільна абыходзіцца – каб падтрымаць сябе, не падаць духам?

Спецыялісты-псіхолагі ў  такіх выпадках кажуць пра ўсвядомленасць. Што такое ўсвядомленнасць у актывізме? Гэта заўжды ўлік кантэксту і асабістых магчымасцяў, рэсурсаў у сваёй дзейнасці.

Якія ўстаноўкі актывістаў вядуць да эмацыйнага выгарання? Што з намі адбываецца, калі мы сутыкаемся з завышанымі чаканнямі, крытыкай, сацыяльным ціскам, і як з гэтым спраўляцца? Ці варта вызначаць межы сваёй актыўнасці? Навошта ўменне прымаць дапамогу ад іншых людзей? Якія ёсць спосабы вяртання ў рэсурсавы стан?

Усе гэтыя важныя пытанні будзем абмяркоўваць з Марынай Качановіч — псіхолагам, гештальт-тэрапеўтам, магістрам псіхалогіі, якая вядзе прыватную практыку і працуе з супрацоўнікамі і валанцёрамі грамадскіх арганізацый.

Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весці дыялог з госцяй сустрэчы і задаваць ёй любыя пытанні. Прыходзьце паразмаўляць і атрымаць парады спецыяліста, каб штосьці перайначыць у сабе і дзейнічаць больш эфектыўна.

Тэма сустрэчы актуальная для грамадзянскіх актывістаў, супрацоўнікаў і валанцёраў грамадскіх арганізацый, публічных асобаў і спецыялістаў дапамагаючых прафесій. Будзем рады ўсім.

Дзе: Пляцоўка “Дзедзіча” (г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46/1) Калі: 18 студзеня, 14:00 Умовы ўдзелу: уваход па рэгістрацыі. Рэгістрацыя дазваляе арганізатарам стварыць аптымальныя ўмовы для правядзення сустрэчы, а наведнікам дае магчымасць пісьмова задаць пытанне псіхолагу. Мова мерапрыемства: беларуская, руская

Арганізатары: АРР “Дзедзіч”, Арт-прастора “Калідор” у межах ініцыятывы #Салідарныя.