Як незалежны эксперт, Воўт не толькі прыймае ўдзел у еўрапейскіх праектах, асноўная тэма якіх – удзел моладзі ва ўсіх яе формах, але і ў некаторым сэнсе з’яўляецца гуру па працы з моладдзю.
Асноўныя патынні варкшопу:
- Як працаваць з моладдзю: матывацыя, удзел, прыцягненне маладых людзей у мерапрыемствы/праекты;
- Як і для чаго працаваць з валанцёрамі;
- Як зрабіць свае мерапрыемствы больш прывабнымі для моладзі: метады і практыкі.
Зараз ідзе набор удзельнікаў і ўдзельніц, але колькасць месц абмежавана. Так што хутчэй рэгіструйцеся па спасылцы.
Дэдлайн падачы – 1 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя пра варкшоп і яго праграму будзе адпраўлена адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.
Працоўная мова: ангельская.