Мінпрыроды заклікае падчас пандэміі дапамагаць дзікім жывёлам у няволі
Праз каранавірус без наведвальнікаў засталіся не толькі кавярні і крамы, але і цыркі, заапаркі, розныя шоу з дзікімі жывёламі. Хоць Мінпрыроды выступае супраць выкарыстання дзікіх жывёл у культурна-відовішчных мерапрыемствах, пакуль гэта ўсё гэта ў нашай краіне існуе, заробак ад наведвальнікаў – амаль галоўная крыніца грошай. Каб жывёлы не пакутавалі ад недахопу ежы, ім ужо заўтра можа спатрэбіцца валанцёрская і фінансавая дапамога.