Спыніся і пабач. Гарадскія Ляснічыя пра брэсцкі марафон, які змяняе свядомасць і адкрывае прыхаваны горад
Вайсковы і занадта савецкі — першыя асацыяцыі пра Брэст. Аднак акрамя савецкай і ваеннай спадчыны горад перапоўнены зялёнымі зонамі і нават мае шансы прэтэндаваць на першанства сярод абласных гарадоў. Пазнаёміцца з прыроднай каштоўнасцю гарадскога асяроддзя Брэста можна дзякуючы прагулачнаму маршруту па водна-зялёным дыяметры, распрацаванаму “Зялёнай сеткай”.