01.03.2022 / 08:03

Беларусы ўголас заяўляюць сваю падтрымку Украіне і нязгоду з ваенным канфліктам.

"Мы, экалагічныя актывісты, журналісты, прафесійныя эколагі, навукоўцы і простыя грамадзяне Беларусі, выступаем за неадкладнае спыненне ваеннага ўварвання на тэрыторыю Украіны.

Мы асуджаем ваенную дзейснасць Расіі і краін, якія могуць далучыцца да агресіўнай ваеннай дзейнасці на тэрыторыі суверэннай дзяржавы. Для нас непрымальна, што ў гэтых ваенных дзеяннях прымае ўдзел і Беларусь. Што з нашай тэрыторыі вядзецца агонь па ўкраінскай зямлі і разбураюцца украінскія гарады. 

Сёння вайна ўжо сталася прычынаю гуманітарнай і экалагічнай катастрофы, наступства якой нам яшчэ будзе неабходна ўсвядоміць.

Вайна парушыла правы людзей на жыццё, на бяспеку, на здаровае экалагічнае асяроддзе. Яна ўжо парушыла і працягвае парушаць экасістэмы на шматлікіх тэрыторыях.

Само вядзенне баявых дзеянняў у раёнах атамных электрастанцый – пагроза еўрапейскага маштабу.

Мы салідарныя з народам Украіны. Нашы думкі і сэрцы з украінскімі калегамі – актывістамі, навукоўцамі, журналістамі – якія на працягу многіх гадоў развівалі ва Украіне зялёны рух, выступалі за тое, каб краіна была бяспечнай, чыстай і камфортнай для жыцця людзей і жывёл.

Заклікаем неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і пачаць кампенсаваць нанесеную краіне экалагічную і гуманітарную шкоду.

Далейшыя ваенныя дзеянні могуць прывесці да экалагічнай катастрофы сусветнага маштабу, якую чалавецтва можа не перажыць".

Сярод падпісантаў - вядомыя беларускія экалагічныя актывісты, журналісты, навукоўцы, мастакі і простыя грамадзяне краіны. Вашае імя таксама важнае!

 

Падпісаць адкрыты ліст можна тут

 

Пагледзець спісь падпісантаў можна тут

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость