Зялёная прэмія — гэта ініцыятыва, накіраваная на заахвочванне беларускіх журналістаў і аўтараў кантэнту сацсетак, якія ствараюць матэрыялы на экалагічныя тэмы.
Прэмія ініцыюецца Зялёнай Сеткай. Яна падкрэслівае важнасць устойлівага развіцця і экалагічнай дасведчанасці ў сучасным грамадстве.
Мэта прэміі: павышаць дасведчанасць беларускага грамадства аб праблемах экалогіі і ўстойлівага развіцця, павышаць бачнасць экапраблем і шляхоў іх вырашэння праз прызнанне і заахвочванне ўкладу медыя-прафесіяналаў у стварэнне якаснага і актуальнага кантэнту на экалагічныя тэмы.
Для каго прызначана прэмія: журналісты, а таксама аўтары медыякантэнту, які распаўсюджваецца ў сацсетках.
Матэрыялы на экалагічную тэматыку могуць асвятляць праблемы і поспехі ў сферах:
- Устойлівае развіццё
- Змена клімату
- Абарона біяразнастайнасці
- Забруджванне навакольнага асяроддзя
- Устойлівая сельская гаспадарка
- Энергетычная эфектыўнасць
- Экалагічная свядомасць і адукацыя ды інш.
Катэгорыі прэміі
Узнагародамі ды прызамі будзе адзначаны кантэнт наступных катэгорый:
1) Аналітычныя тэкставыя і мультымедыя матэрыялы. Інфармацыйныя артыкулы, інтэрв'ю, аналітыка, каментары, антыфэйкавыя праекты і да т.д.
2) Відэа-кантэнт. Навіновыя рэпартажы, праграмы, ток-шоу, інтэрв'ю, антыфэйкавыя праекты, сацыяльныя ролікі і рэклама.
3) Падкасты, прысвечаныя тэме экалогіі.
4) Кантэнт сацсетак. Праекты, інфакампаніі, тэматычныя акаўнты.
Працэс намінацыі
Парадак падачы заявак: неабходна запоўніць форму заяўкі і прымацаваць спасылкі на працы, а таксама, калі магчыма, файлы, прайсці верыфікацыю для ананімных аўтараў.
Тэрміны і важныя даты: заяўкі прымаюцца да 15 траўня, узнагароджанне пройдзе 5 чэрвеня.
Хто можа падавацца на прэмію: аўтары і аўтарскія калектывы медыйнага кантэнту, рэдакцыйныя калектывы медыя, аўтары медыйнага кантэнту сацсетак, аўтары медыйнага кантэнту сайтаў і сацсетак НДА.
Якія працы прымаюцца: апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2024 года па 22 красавіка 2025 года (уключна), якія адпавядаюць крытэрыям прымальнасці, тэмам і фарматам.
** Максімальная колькасць намінацый ад аднаго аўтара або аўтарскага калектыву — да трох.
Журы і ацэнка работ
У журы ўваходзяць эксперты ў галіне экалогіі і медыяў.
Працэс выбару пераможцаў уключае стварэнне лонг-ліста і шорт-ліста. Лонг-ліст складаецца з усіх пададзеных заявак, якія адпавядаюць патрабаванням, а шорт-ліст — з найбольш выбітных праектаў.
Працэс выбару пераможцаў грунтуецца на прынцыпах празрыстасці і справядлівасці.
Крытэрыі адбору лепшага кантэнту
- Уздзеянне і ўцягванне аўдыторыі. Кантэнт натхняе на дзеянні і заахвочвае нешта рабіць, дэманструе карысныя прыклады і практыкі з магчымасцю іх ужывання лакальна.
- Беларускі і лакальны фокус. Матэрыял адносіцца не толькі да Беларусі ў цэлым, але можа і да канкрэтнай вобласці, гораду ці рэгіёну.
- Дакладнасць. Выкарыстаныя навуковыя дадзеныя, спасылкі на даследаванні. Выкарыстоўваюцца экспертныя думкі і дакладныя крыніцы інфармацыі.
- Арыгінальнасць і крэатыўнасць. Свежыя ідэі і нестандартны ракурс падачы. Візуальная прывабнасць і якаснае афармленне.
- Актуальнасць. Адпаведнасць матэрыялу бягучай (на час публікацыі) сітуацыі. Глыбіня раскрыцця тэмы.
- Даступнасць. Зразумеласць для шырокай аўдыторыі. Тлумачэнне вузкапрофільных тэрмінаў.
- Практычная каштоўнасць. Наколькі матэрыял карысны на практыцы. Прапануе канкрэтныя рэкамендацыі ці рашэнні.
- Адпаведнасць прафесійным стандартам журналістыкі. Захаванне этычных норм і стандартаў. Аб'ектыўнасць, збалансаванасць і сумленнасць у падачы інфармацыі.
Прызы для пераможцаў
Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць дыпломы і прызы, якія могуць уключаць:
1) граматы і падарункі,
2) удзел у спецыялізаваных мерапрыемствах і канферэнцыях,
3) ментарства ад экспертаў у галіне экалогіі і медыявытворчасці.
Падвядзенне вынікаў
Абвяшчэнне пераможцаў пройдзе на цырымоніі ўзнагароджання анлайн і афлайн у Вільні 5 чэрвеня 2025 года.
Важныя моманты цырымоніі будуць асветлены ў медыя.
Рэальныя кейсы эфектыўнага ўплыву медыйнага кантэнту на падзеі ў грамадскім жыцці ды экалогіі будуць прадстаўлены падчас узнагароджання.
Удзел у Зялёнай прэміі падкрэслівае значнасць экалагічных ініцыятыў і прыцягвае ўвагу да актуальных праблем. Заклік да дзеянняў і падтрымкі экалагічных ініцыятыў будзе накіраваны на пашырэнне грамадскай свядомасці.
Кантакты арганізатараў для ўсіх пытанняў: greenbelarus@gmail.com