Суразмоўца "Позірку" патлумачыў гэта тым, што ў адпаведнасці з законам "Аб абароне персанальных даных" асабістыя звесткі, што тычацца палітычных поглядаў, "з'яўляюцца спецыяльнымі персанальнымі данымі", іх апрацоўка "без згоды суб'екта персанальных даных забараняецца і не можа быць ажыццёўлена без згоды ўсіх членаў партый".
"Мы не маем ілюзіяў, што пройдзем перарэгістрацыю. Асноўны матыў, чаму падалі дакументы, — не хочам самаліквідавацца. Мы хочам дайсці да Вярхоўнага суда", — паведаміла крыніцa у партыі.
Прадстаўнік "Зялёных" адзначыў, што на сёння маецца супярэчнасць паміж законамі пра партыі і персанальныя даныя, а нарматыўна-прававы акт, паводле якога ідзе перарэгістрацыя, не адпавядае Канстытуцыі.
Партыя хоча давесці справу да Вярхоўнага суда, каб суддзі "прынялі рашэнне па гэтых пытаннях і працэс быў галосным".