02.12.2014 / 12:12

1 снежня адбыліся грамадскія абмеркаванні праектаў будаўніцтва свінакомплексаў у ваколіцах вёсак Соўлава і Мойсічы. Напярэдадні журналісты "Маладзечанскай газеты" паразмаўлялі з юрыстам таварыства "Зялёная сетка" пра прававыя наступствы і этапы грамадскага абмеркавання.

 Канчатковае рашэнне наконт будаўніцтва будзе прынята пасля правядзення Дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Туды на разгляд накіруюць АУНА/ОВОС, што па заказе ТАА "Велес-Міт" падрыхтавала ТАА "Навукова-вытворчая фірма "Экалогія", пратакол сходу грамадзян з усімі заўвагамі і пажаданнямі яго ўдзельнікаў і некаторыя іншыя дакументы.

  • Дарэчы, пад петыцыяй супраць будаўніцтва на Маладзечаншчыне свінагадоўчых комплексаў, размешчанай на сайце "Зялёнай сеткі", падпісалася ўжо каля 400 чалавек.

Спецыялісты міністэрства разгледзяць таксама і альтэрнатыўныя справаздачы аб уздзеянні на экалогію свінакомплексаў у Соўлава і Мойсічах. Іх па заказе грамадскага аб’яднання "Экадом" падрыхтуюць незалежныя эксперты. Пры гэтым усе выдаткі на экспертызу возьме на сябе "Экадом". Вывады незалежнай экспертызы будуць мець рэкамендацыйны характар.

Не выключана, што Міністэрства па выніках разгляду дакументаў адправіць афіцыйную АУНА/ОВОС на дапрацоўку. Грамадзяне ж могуць выказваць сваё меркаванне наконт мяркуемага будаўніцтва свінакомплексаў як да правядзення Дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, так і пасля яе.

Яны ў праве ініцыяваць правядзенне мясцовага рэферэндуму па гэтым пытанні.

"Трэба мець на ўвазе, што акрамя двух разлічаных на адкорм 100 тысяч галоў свінагадоўчых комплексаў у Маладзечанскім раёне, падобны буйны на 110 тысяч галоў уводзіцца ў эксплуатацыю ў Валожынскім, - падкрэсліла Таццяна Сініца. – Якое агульнае ўздзенянне на прыроду акажуць усе тры вытворчасці, ніхто не пралічваў. Але дзейнічаць яны будуць у раёнах, дзе шчыльнасць насельніцтва адна з самых высокіх у краіне".

Таварыства "Зялёная сетка" аб’ядноўвае буйныя грамадскія арганізацыі і ініцыятывы, а таксама экспертаў і актывістаў экалагічнага руху. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі яно дзейнічае з 2007 года. Адна з ініцыятыў "сеткі" – правядзенне ў нашай краіне Дня Зямлі.

Валанцёры таварыства прамылі ўдзел у грамадскіх абмеркаваннях многіх будаўнічых праектаў, а таксама праектаў па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў рэспублікі.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость