Як заявілі ў кампаніі парталу Telegraf.news, пры яе стварэнні дызайнеры натхняліся «ўнікальнымі і загадкавымі краявідамі самага знакамітага балота Беларусі» — Ельні.
У капсульнай калекцыі прадстаўленыя касцюмы, худзі, світшоты і футболкі для дзяцей, жанчын і мужчын, аздобленыя прынтамі птушак у палёце.
Дызайн адзення, як мяркуе вытворца, адлюстроўвае «касмічную магію» і «іншапланетную атмасферу» беларускага заказніка і сімвалізуе «адзінства з дзікай прыродай».
З такім жа самым пасылам была абраная колерная гама калекцыі:
- глыбокі цёмна-зялёны колер, па задумцы стваральнікаў, сімвалізуе зямлю, пакрытую мохам,
- высакародны шэры — містычныя туманы,
- вытанчаны сіні — водныя прасторы,
- цёмна-чырвоны — журавіны, якія растуць восенню на балотах.
Новая калекцыя адзення ўжо паступіла ў крамы Mark Formelle, уключаючы фірмовую анлайн-краму.