Экалагічны хакатон сабраў каля 100 старшакласніц і старшакласнікаў. Разбіўшыся на каманды, падлеткі прыдумвалі праекты, якія дапамаглі б нам зменшыць свой экалагічны след і ў цэлым больш адказна спажываць.
Гэта быў апошні з чатырох крэатонаў у межах праект “Першыя” – конкурса ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Ён ідзе пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk і кампаніі А1.
У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў. Кожны ўдзельнік праекта цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю ў адным з чатырох напрамкаў – экалогія, культура, інклюзія ці тэхналогіі. Дзесяць фіналістаў стануць галоўнымі спікерамі моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаюць смартфоны iPhone Xs.
Коміксы, дзень без мяса і экатранспарт
На крэатоне было два раўнды, у якіх кожная група мусіла прыдумаць тры ідэі для вырашэння зададзенай праблемы.
У першым раўндзе трэба было памяншаць экалагічны след чалавека на Зямлі, у другім – развіваць адказнае спажыванне.
Прапановы падлеткаў амаль на 100% супадалі з тым, чым зараз займаюцца дарослыя экаактывісткі і актывісты ў Беларусі: развіваць сартыроўку смецця, уводзіць залогавую тару, трансфармаваць транспартную сістэму, змяншаць аб’ём ужывання мяса, развіваць роварную інфраструктуру, адмаўляцца ад пластыкавых пакетаў, даваць рэчам другое і трэцяе жыццё.
Было і больш незвычайнае:
- будаваць купалы над заводамі, каб абараняць нас ад кіслотных дажджоў;
- забараніць усю касметыку, у складзе якой ёсць патэнцыйна шкодныя рэчывы;
- распрацоўваць інфармацыйныя кампаніі і маляваць коміксы;
- ладзіць адукацыйныя заняткі для дзяцей;
- ствараць крэатыўныя сметніцы ў форме баскетбольных кошыкаў.
Дар’я, якая была адной з ментарак на крэатоне, кажа, што загадзя настройвала сябе на тое, што для падлеткаў гэта будзе першае такое сутыкненне з тэмай экалогіі і нічога асаблівага ад іх не чакала.
“Когда они начинали что-то предлагать, это было “вау!”. Конечно, были те, кто сначала отмалчивались. По ребятам было видно, что им интересно, но они молчали. И тогда я предлагала им конкретную идею и спрашивала, как её можно развить и улучшить. Они ведь мало знают об экологии, так что им нужны были подсказки”
Дар’я падкрэслівае, што ў камандзе не было канфліктаў і ўсе падтрымлівалі адно аднаго:
“Не было такого, чтобы в группе кто-то выступал против чьей-то идеи.
Все друг друга поддерживали, и это было очень приятно видеть. В первом раунде не было проблем и с тем, чтобы определить, кто будет презентовать идеи. А вот во второй половине дня ребята подустали, так что их было сложнее раскачать, но, тем не менее, всё получилось.
Я тоже занимаюсь экологическими проектами, и у меня всегда была такая мысль, что если на мероприятие пришёл хоть один человек, чьё мнение в результате изменится, –мы изменили чью-то жизнь”.
Крэўскія танцы і сонечны робат
Для большасці ўдзельніц і ўдзельнікаў тэма была відавочна новай, але знайшліся сярод іх і падлеткі, якія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе “Першыя”.
Кацярына Янголь з Крэва працуе над праектам “Танцы на Крыўлянцы” – хоча ачысціць раку ў сваім мястэчку і вярнуць традыцыю танцаў побач.
“Крэва – невялікае мястэчка, але ў яго доўгая і багатая гісторыя, і туды рэгулярна прыязджаюць турысты, – расказвае адзінаццацікласніца.
– Таксама там ёсць рака Крыўлянка. Яна невялікая, зарослая кустамі. І калі да нас прыязджаюць турысты і выкідаюць смецце ў кусты побач, то не разумеюць, што на самой справе забруджваюць і ваду”.
Дзяўчына звяртае ўвагу на тое, што Крыўлянка – прыток Заходняй Бярэзіны, тая ўпадае ў Нёман, а Нёман – у Балтыйскае мора.
“І я перакананая: каб захаваць нешта вялікае, трэба пачынаць з малога. Таму я хачу ачысціць гэтую раку і ладзіць там танцы”, – кажа дзяўчына.
Раней у Крэве праводзіліся “Танцы на Крыўлянцы”, але традыцыя страчана, бо на тым мосце, дзе калісьці збіраліся людзі, цяпер шаша і актыўны аўтамабільны рух:
“Я хачу адрадзіць гэтую традыцыю і прыцягнуць людзей, каб яны ўбачылі, што важна захоўваць нашыя мясціны.
Мы – частка прыроды. Калі будзем абыякава да яе ставіцца, нас і саміх хутка не стане. Таму я лічу, што ў школах трэба казаць пра экалагічныя рашэнні і трэба спрабаваць іх вырашаць”, – кажа аўтарка праекта.
Раней на рацэ традыцыйна танчылі народныя танцы, але зараз дзяўчына гатовая прыцягваць людзей, каб яны танчылі ў любых стылях. Яна збірае каманду, каб, калі канчыткова пацяплее, выходзіць на прыборкі.
Увогуле для прыборкі берагой Крыўлянкі часам ладзяць суботнікі, але задума Кацярыны Янголь у тым, каб гэта былі не прымусовыя акцыі, а каб людзі выбудоўвалі супольнасць, якой будзе не ўсё адно.
Каб далучыцца да каманды Кацярыны, пішыце сюды.
Васьмікласнік Андрэй Даніленка з Гомеля, які таксама ўдзельнічаў у крэатоне, для праекта “Першыя” стварыў некалькі сонечных батарэй, з дапамогай якіх зараджае тэлефон і іншыя прылады.
Так ён прыцягвае ўвагу да важнасці альтэрнатыўнай энергетыкі. А каб паказаць, што яго ідэі з сонечнымі панэлямі вартыя ўвагі, ён стварыў робата, які рухаецца выключна праз сонечную энергію.
“Я сделал робота, который показывает, что солнечные батареи действительно эффективны, – расказвае хлопец.
– Я взял конструктор лего, в голову вмонтировал солнечные батареи и поставил мотор.
Есть две крутящиеся оси, на которые нужно цеплять шестерёнки, и на шестерёнки уже можно цеплять что угодно”.
Для батарэй ён набываў верхнія і ніжнія пласціны і мадыфікаваў іх:
“Нам приходили только монокристаллические пластины, и половину из них мы переделывали в поликристаллические. Объясняю: монокристаллические батареи ловят прямой свет, а поликристаллические – рассеяный, который падает под различными углами. Если устанавливать рядом батареи двух типов, от них будет наибольший эффект”.
Увогуле зацікаўленасць Андрэя ў экалагічных тэмах цалкам лагічная і тлумачыцца ладам жыцця яго сям’і: у побыце яны ўсе стараюцца мінімізаваць выкарыстанне пластыку, у крамы ходзяць толькі з экаторбамі, а бацька хлопца ўдзельнічае грамадскім роварным руху.
Падлетак марыць пра супольнасць, якая будзе клапаціцца пра навакольнае асяроддзе і ўпэўнены, што, калі хочаш змяніць свет, пачынаць трэба з сябе. Што, уласна, і робіць.
Фінал конкурсу “Першыя” пройдзе 23 траўня. У канцы сакавіка ўжо будзе вядомы канчатковы спіс фіналістаў.