Зімой 2024—2025 гадоў з Мінска вывезлі ў 530 разоў менш снегу, чым у папярэдні сезон. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Гаррэмаўтадара Арцём Ганчар, піша БелТА.
Зімой 2023-2024 у сталіцы вывезлі крыху больш за 460 тысяч кубаметраў снегу на снегасплаўныя пункты, а ў зімовы перыяд 2024-2025 гадоў — крыху больш за 860 куб.м. Розніца — сотні разоў.
Акрамя гэтага, у Мінску гэтай зімой было выкарыстана каля 10 тыс. тон пяскова-салянай сумесі і прыкладна 50 тыс.т тэхнічнай солі, што ў сукупнасці дзесьці ў тры разы менш, чым летась.
Паводле словаў А. Ганчара, у горадзе не адбывалася ДТЗ, звязаных з галалёдзіцай