03.08.2026 / 12:08

Увечары 1 жніўня Гродна сутыкнуўся з чарговай аномальнай кліматычнай праявай: над горадам прайшоў магутны залпавы лівень з навальніцай. За лічаныя гадзіны вуліцы ператварыліся ў буйныя патокі, а грунтавыя правалы агалілі хранічную праблему неадаптаванасці беларускіх гарадоў да змены клімату.

Последствия ливней в частном секторе Гродно
Наступствы прыродная анамаліі ў прыватным сектары Гродна. Фота: AutoGrodno.by

Кароткачасовыя, але надзвычай інтэнсіўныя ападкі імкліва перапоўнілі гарадскія камунікацыі. Ледзь не па саму столю апынуўся затоплены падземны пешаходны пераход на вуліцы Горкага, а рух транспарту на ключавых магістралях — БЛК, Горкага, Віленскай — быў цалкам паралізаваны.

Вада затапіла не толькі прыпаркаваныя аўтамабілі ва дворах, але і цокальныя паверхі з грамадскімі ўстановамі, адкуль наведвальнікаў прыйшлося экстрэна эвакуяваць праз службовыя выхады.

 

Наступствы стыхіі: размытыя дарогі і грунтавая эрозія

Да раніцы 2 жніўня, калі вада сышла, агаліліся маштабныя разбурэнні. Буйны паток вымыў пясчаную падушку і грунт з-пад асфальтавага і брукаванага пакрыцця. На вуліцы БЛК пад грузавым аўтамабілем правалілася дарожнае палатно, сур’ёзныя правалы зафіксаваныя на Віленскай, каля ГЦ «OldCity» і на праванаберажнай ракі Нёман.

Супрацоўнікі МНС і камунальныя службы працавалі ў кругласутачным рэжыме, здзейсніўшы дзесяткі выездаў на адпампоўку вады (больш за 47 адрасоў) і расчыстку дажджапрыёмнікаў, забітых размытым смеццем і брудам.

Фото і відэа стыхіі і яе наступстваў

Крыніца відэа і фота: Autogrodno.by

 

Чаму гэта адбываецца і што рабіць?

Змена клімату і залпавыя ападкі:

Тое, што афіцыйныя структуры і гарадскія ўлады перыядычна называюць «разавай анамаліяй», становіцца новай кліматычнай нормай для Беларусі. Экстрэмальныя залавы за кароткі прамежак часу – прамое наступства глабальнага пацяплення і змены цыркуляцыі атмасферных мас.

Крызіс шэрай інфраструктуры:

Традыцыйная «шэрая» ліўневая каналізацыя Гродна банальна не разлічана на такія аб'ёмы вады. Спадзеў толькі на разшырэнне трубы – гэта дарагі, застарэлы і малаэфектыўны шлях.

Неабходнасць «зялёна-блакітнай» інфраструктуры:

Сучасны горад мусіць працаваць як «губка» (канцэпцыя Sponge City). Для прадухілення катастроф беларускім гарадам неабходна ўкараняць біядранажныя канавы, дажджавыя сады, пранікальныя пакрыцці для парковак, адкрытыя гарадскія вадаёмы-затрымальнікі і павялічваць плошчу адкрытага грунту з шматгадовымі раслінамі.

«Мы працягваем латаць асфальт і павялічваць плошчу закатваня гарадоў у бетон замест таго, каб даць вадзе куды сыходзіць. Без сістэмнай адаптацыі да кліматычных змен кожная наступная залпавая зліва будзе прыносіць усё больш эканамічных і сацыяльных страт».

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость