04.08.2023 / 10:08

Адпаведную паслугу прапаноўвае з 1 жніўня Беларусбанк. Яна называецца «З клопатам пра гадаванца».

Фота - shutterstock
Фота - shutterstock

Паведамляецца, што калі чатырохногі сябар захварэў, пацярпеў ад неправамерных дзеянняў трэціх асоб або з ім здарыўся няшчасны выпадак, то страхавая праграма «З клопатам пра гадаванца» дазволіць уладальніку кампенсаваць траты на ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы, яго транспарціроўку для аказання дапамогі, набыццё прызначаных прэпаратаў і лячэбнага харчавання.

Таксама дамова прадугледжвае пакрыццё расходаў, звязаных з вышукам скрадзенага ката ці сабакі. Выплаты будуць і ў тым выпадку, калі гадаванец з-за агрэсіі або непрадбачаных паводзін прычыніў шкоду здароўю або маёмасці іншых людзей.

Страхоўку можна аформіць на ката або сабаку ва ўзросце ад 3-х месяцаў да 12-ці гадоў, пры гэтым жывёла павінна мець дакумент (напрыклад, сертыфікат аб паходжанні (радавод), ветэрынарны пашпарт, ветэрынарную кніжку) ці мікрачып альбо рэгістрацыйны нумар у выглядзе татуіроўкі. Дамова заключаецца на аднаго ўлюбёнца і дзейнічае адзін год ва ўсіх краінах свету.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах страхавання па праграме «З клопатам пра гадаванца» можна азнаёміцца на сайце belarusbank.by або па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость