Згодна з падлікамі "Позірку", за месяц было перакрыта 195 тэмпературных рэкордаў.
Верасень 2023 года быў самым цёплым пасля 1945 года з сярэдняй тэмпературай 16,2 градуса (вышэй за норму на 3,5). Тады было перакрыта 189 рэкордаў.
За мінулы месяц у сярэднім па Беларусі выпала 26 мм ападкаў (усяго 47% ад кліматычнай нормы).
Верасень бягучага года заняў 8-е месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага сухога да самага вільготнага, пачынаючы з 1945 года.
На большай частцы тэрыторыі выпала ад 40% да 80% нормы ападкаў. У паўночных, усходніх і заходніх рэгіёнах іх выпала значна менш.
На станцыях Полацк, Докшыцы, Мсціслаў і Касцюковічы абноўлены гістарычны месячны мінімум сумы ападкаў.
На скрайнім паўднёвым захадзе Беларусі адзначаўся іх лішак. У Брэсце абноўлены гістарычны сутачны максімум ападкаў (81 мм, або 81 л вады на квадратны метр тэрыторыі).