04.11.2022 / 19:11

Навукоўца Віктар Фенчук з пачатку лістапада мае не толькі статус палітычнага вязня, але і "экстрэміста", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Віктар Фенчук
Віктар Фенчук

Фенчук быў прызнаны вінаватым і асуджаны на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку пратэстаў у 2020 годзе.

Ён быў затрыманы 1 верасня 2021 года. І ад таго часу знаходзіцца ў няволе. 

Той факт, што Віктара Фенчука ўнеслі з спіс "эстрымістаў", хутчэй за ўсё, азначае, што ён не будзе мець права на амністыю. І правядзе за кратамі ўвесь прызначаны яму тэрмін.

Агулам у спісе "экстрымістаў" ужо больш за 1700 імёнаў.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость