06.01.2026 / 13:01

У Беларусі застрэлілі ўжо другога чорнага ваўка. Эколаг тлумачыць, чаму гэта трывожны сігнал для прыроды, і чаму куля — не вырашэнне праблемы гібрыдызацыі.

Забітыя ваўкі ў Салігорскім раёне. Фота: Telegram-канал «РГОО «БООР». Охота в Беларуси»
Забітыя ваўкі ў Салігорскім раёне. Фота: Telegram-канал «РГОО «БООР». Охота в Беларуси»

У Салігорскім раёне падчас палявання здабылі двух буйных драпежнікаў, адзін з якіх меў рэдкую чорную афарбоўку. Раней падобнага чорнага ваўка застрэлілі ў Лідскай паляўнічай гаспадарцы.

Паляўнічыя падаюць такія выпадкі як нешта незвычайнае і сенсацыйнае. Аднак, як тлумачыць эколаг і экспертка па біяразнастайнасці Інэса Балоціна, за падобнымі гісторыямі стаіць не «экзотыка», а сур’ёзная сістэмная праблема.

 

Гібрыдызацыя, як вынік чалавечага ўмяшання

Паводле слоў эколага, з’яўленне ваўкоў нетыповай афарбоўкі можа быць звязана з гібрыдызацыяй ваўкоў з хатнімі сабакамі.

«Генетычныя даследаванні папуляцыі ваўкоў і ў Карэліі, і ў Беларусі выявілі вялікі працэнт блізкароднасных асобін і наяўнасць гібрыдаў ваўкоў з сабакамі. Гэта можа быць следствам моцнага паляўнічага ціску», — тлумачыць Інэса Балоціна.

Калі ваўкоў сістэматычна знішчаюць, у папуляцыі застаецца менш жывёл, парушаецца натуральная структура зграяў, і ўзрастае верагоднасць скрыжавання з сабакамі.

 

Чаму гібрыды часта бываюць цёмнымі

Чорны і шэры воўк. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Dan Stahler, courtesy of UCLA. www.livescience.com
Чорны і шэры воўк. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Dan Stahler, courtesy of UCLA. www.livescience.com

Чорная або цёмная афарбоўка — не доказ «рэдкасці» ці «асобнага падвіду».

«Ваўкі не выбіраюць сабе партнёраў сярод сабак па колеры. Так працуе генетыка. У гібрыдаў ваўкоў з сабакамі часта нараджаюцца цёмна афарбаваныя шчанюкі. Але яны могуць выглядаць і зусім як звычайныя ваўкі», — кажа экспертка.Таму сам факт чорнай афарбоўкі — хутчэй сігнал генетычных зменаў, і не заўсёды — ўнікальнасці жывёлы.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость