Да вайны Аляксей адкрыў і трымаў у Марыюпалі прытулак для сабак, а таксама лісіц, янотаў, павукоў, пітонаў і дзікіх птушак.
Пасля 24 лютага 2022 года ён стаў ваяром. Але нават пасля гэтага распавядаў у сваіх сацсетках пра неабходнасць дапамогі катам і сабакам.
«У яго была мара – стварыць вялікі цэнтр абароны і прытулку для жывёл. Спадзяюся, што пасля вызвалення Марыюпаля так і будзе», – распавяла на цырымоніі ўзнагароджання маці Аляксея Ганна Кісілішына.
Ініцыятарамі стварэння прэміі і ўзнагароджання ёю байца «Азова» сталі арганізацыя UAnimals і міжфракцыйнае аб’яднанне «Гуманна країна».