06.09.2024 / 10:09

Але не ўсе кіроўцы і пасажыры радыя такому спадарожніку.

Баран у цягніку
Баран у цягніку

У Польшчы актыўна абмяркоўваюць незвычайны выпадак на чыгунцы. У першым класе цягніка Катавіцы — Беласток ехала жанчына з сабакам і баранам у падгузніку.

Жывёла спачатку замілавала іншых пасажыраў, але пасля непрыемна здзівіла, пачаўшы есці абутак і нагадзіўшы ў салоне (хоць была і ў памперсе), піша "Наша Ніва".

Хутчэй за ўсё, гэты ж баран раней "засвяціўся" у таксі беларускі, якая працуе ва Uber pets у Познані. Жывёла загадзіла салон і залезла на сядзенне. 

Дарэчы, мясцовыя кіроўцы кажуць, што гаспадыня рэгулярна возіць яго па горадзе. 

 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость