Пастанову аб забароне аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі падпісаў Раман Галоўчанка. Яна не закранае бенгальскія агні, хлапушкі і тортавыя свечкі.
Акрамя таго, забарона не распаўсюджваецца на аптовы гандаль юрыдычнымі асобамі, якія маюць дазвол на продаж піратэхнікі IV і V класаў небяспекі. Да гэтай катэгорыі адносяцца піратэхнічныя вырабы, якімі могуць карыстацца толькі прафесіяналы са спецыяльнай ліцэнзіяй.
Урад патлумачыў забарону ўзрослай колькасцю траўм у выніку парушэння правілаў выкарыстання піратэхнікі, у тым ліку дзецьмі.
Пастанова набрала моц 4 студзеня.