07.11.2024 / 10:11

Аб гэтым гаварыцца ў «Спісе экстрэмістаў», які рэгулярна публікуе МУС Беларусі. Пры гэтым  Маслюкова знаходзіцца за мяжой і судзілі яе ў Беларусі завочна.

Алена Маслюкова і скрыншот са спісу
Алена Маслюкова і скрыншот са спісу

1 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджаную да трох гадоў калоніі праваабаронцу Алену Маслюкову.

У дакуменце МУС пазначана, што праваабаронца «адбывае пакаранне».

Тая ж самая пазнака стаіць і каля  імёнаў палітыкаў Вольгі Карач і Веранікі Цапкалы, якія знаходзяцца за мяжой.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость