Сажайте деревья, а не журналистов

Дзесяць экааздабленняў на вашую навагоднюю елку

Калі стандартныя пластыкавыя шары надакучылі і ад гуку ўдару шкляных аздабленняў аб падлогу ўжо крыху торгаецца вока, самы час пашукаць нешта больш арыгінальнае і бяспечнае для сябе і прыроды.

Зялёны партал зрабіў падборку дзесяці ёлачных цацак, якія робяць беларускія майстрыцы і майстры, і якія абавязкова прынясуць святочны настрой у вашую хату.

1. Самы безадходны варыянт – зрабіць цацкі смачнымі. Пранікі з імбірам і карыцай на навагодні матыў робіць @bodraja. Атрымліваецца два ў адным: і ёлку упрыгожыце, і ласункі набудзеце.

2. Крыху акрылавых фарбаў – і любы арэх заззяе. Так робіць @woodbook.accessories.  І надае сваім драўляным аздабленням залаты шык-бляск. Акрамя арэхаў, у яе залатым лесе яшчэ растуць жалуды ды грыбкі.

3. Калі ўсё ж такі хочаце, каб усё было ў натуральных колерах, вам да @tatsiana_kuznetsova. Сэрцы звязаныя з бавоўны, для стварэння цацак таксама выкарыстоўваліся джут і драўляныя матэрыялы.

4. Каб здзівіць гасцей – павесьце на ёлку бетон! І гэта не жарт: @beeton.by робяць класныя і лёгкія аздабленні з бетону. Як раз пад стыль нашага імклівага горада.

5. Штосьці мяккае можаце пашукаць у @pchelka_katty. Яна можа пасяліць на вашу ёлку анёлкаў з фетру. Сапраўдны дух Калядаў.

6. Калі вабіць натуральнасць і мінімалізм, то завітайце да @artdrevdecor. Тут цацкі наўпрост выразаюць з драўніны – нічога лішняга. Атрымліваецца драўляная выцінанка.

7. Калі ваш кот аматар раняць ёлку, прыглядзіцеся для трапічных варыянтаў цацак. Напрыклад, у @by_darya_melnik. Прынамсі ўсё застанецца цэлым ды і грукат будзе не такім страшэнным :)

8. Яшчэ адзін драўляны варыянт – упрыгожванні не выразаць, а выпаліць. Гэтым займаецца @by.hel_hands.

9. Вядома ж, самыя натуральныя аздабленні для ёлкі – шышкі. Робіць іх больш святочнымі @_handmade_by_darya. Да таго ж яна працуе і з пробкай, і з іншымі натуральнымі матэрыяламі.

10. Лёгкія аздабленні са звычайнай паперы майструе @by_bysiki. Дарэчы, на яе старонцы вы можаце знайсці відэа-парады, як самім зрабіць такую прыгажосць дома.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 11.12.2019

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.