На экспазіцыі, прымеркаванай да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі, будуць прадстаўлены працы не толькі беларускіх дзяцее, але і рэпартажныя здымкі легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 1990-х.
«Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нестрыманай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць. Але выстава сьведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы сьлед нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты сьлед кліча жыць наперакор усяму», — кажа куратарка выставы Паўліна Вітушчанка.
Выстава адкрыецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20) 26 красавіка ў 18:00. Уваход вольны