08.07.2022 / 12:07

Усталяваны ў межах праекта Шлях Тызенгаўза» стэнд размяшчаецца каля сквера на месцы Фары Вітаўта.

Гараджане заўважылі, што на стэндзе акрамя сцяжка цалкам заклеілі надпіс на беларускай і англійскай мовах: «Карта створана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках трансгранічнай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020».

Як паведамляе мясцовы рэсурс Hrodna.life, у межах праекта Рэспубліканскі турысцка-спартовы саюз (РТСС) атрымаў ад ЕС EUR 1 030 940, Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама — EUR 77 304, Гміна Сакулка — EUR 817 084.

Мясцовыя ўлады запэўніваюць журналістаў, што "паняцця ня маюць", хто і навошта гэта зрабіў.

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость