На лецішчы вясна пачынаецца з прыборкі. Старыя рэчы, мэбля і смецце з участку ідуць у агонь – ёсць распаўсюджанае меркаванне, што паліць іх можна і трэба. Па-іншаму лічыць Анатоль Калач, супрацоўнік праграмы па хімічнай бяспецы і адходах Цэнтра экалагічны рашэнняў:
“У звычайным цвёрдым стане, у побыце, многія рэчывы бяспечныя. Але пры тэмпературнай апрацоўцы з імі адбываюцца працэсы, пры якіх вылучаюць рэчывы, шкодныя для здароўя і навакольнага асяродку”.
Няма сэнсу харчавацца правільна, калі адно вясновае вогнішча на лецішчы прынясе хіміі не менш за чыпсы і чупа-чупсы. Шкодныя рэчывы застаюцца ў попеле, які лічыцца добрым угнаеннем. Памятаеце, як пахне паленая гума ці капціць пластык? Рэшткі іх разам з попелам патрапляюць на грады, а пасля на стал у вырашчаным ураджаі.
Не варта спальваць на падворку і побач з ім:
- старую мэблю (шкоднай можа быць як абіўка, так і корпус)
У вытворчасці мэблі часта выкарыстоўваюцца фармальдэгіды і розныя клеі, для прапіткі абіўкі – адмысловыя рэчывы для захавання чысціні як мага даўжэй.
- старую вопратку, асабліва сінтэтычную
- пластыкі
Вылучаюцца дыяксіды, таму як тэмпература вогнішча недастатковая для поўнага спальвання як пластыку, так і наогул шматлікіх матэрыялаў. А чалавек удыхае тыя ж самыя рэчывы, якія вылучаюцца з дымам ад вогніча.
- фарбаванае дрэва: стары плот, дошкі і г.д.
У большасці фарбаў да нядаўняга часу ўтрымліваўся свінец, які праз вогнішча трапляе ў паветра і глебу.
- гумаўтрымліваючыя вырабы, напрыклад, старыя аўтамабільныя шыны
Пры яе спальванні вылучаецца вялікая колькасць канцэрагенным рэчываў: пірэны ці бензапірэны, якія пры працяглым удыханні асядаюць у лёгкіх.
Старую вопратку, калі яна яшчэ прыдатная, можна аддаць у месцы, дзе займаюцца дабрачыннасцю; іншыя адходы – у другасныя рэсурсы альбо калі тыя ў зусім непрыдатным выглядзе – на сметнік.