Вясновы чэмпіянат па фотабёрдыгу пройдзе ў суботу 27 красавіка. Галоўная ўмова конкурсу – за шэсць гадзін сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак у натуральных умовах.
Кошт удзелу для аднаго чалавека – 20 рублёў. Для ўладальнікаў абанемента “Дзікі клуб” і дзяцей да 18 год – бясплатна.
Увесь прыбытак ад чэмпіянату арганізатары "Дзікая прырода побач" абяцае накіраваць на прыродаахоўныя мэты.
Рэгістрацыя на чэмпіянат ужо адкрыта!