10.06.2024 / 21:06

Як гаворыцца ў паведамленьні міністэрства аховы здароўя, гэтаму спрыяла раньняя вясна і высокія тэмпэратуры. Праз гэта ў паўднёвых раёнах Беларусі першыя кляшчы зьявіліся ўжо ў лютым.

Ілюстратыўная выява
Ілюстратыўная выява

«Пры лябараторным дасьледаваньні іх інфікаванасьць барэліямі складала каля 25%, а вірусам клешчавага энцэфаліту заставалася нізкай — каля 0,7% проб ад агульнай колькасьці лябараторна дасьледаваных», — адзначана ў паведамленьні.

Міністэрства аховы здароўя рэкамэндуе, сярод іншага, наступныя крокі, каб абараніцца ад кляшчоў:

  • пры працяглым знаходжаньні ў лесе насіць вопратку, якая максымальна закрывае цела;
  • выкарыстоўваць рэпэленты, якія наносяцца на вопратку або скуру (паводле інструкцыі);
  • праводзіць самаагляд і ўзаемныя агляды адзеньня і цела праз кожную гадзіну і па выхадзе зь лесу, каб знаходзіць і здымаць кляшчоў;
  • калі вы знайшлі кляшча, які ўжо прысмактаўся, раяць зьвярнуцца ў найбліжэйшую арганізацыю аховы здароўя, дзе акажуць мэдычную дапамогу.
Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость