10.10.2024 / 09:10

Да гэтага за сто гадоў яе сустракалі літаральна чатыры разы, піша "Дзікая прырода побач".

Фота - Мікалай Варабей
Фота - Мікалай Варабей

Рэдкага для беларускіх мясцінаў сярэдняга паморніка заўважыў і сфатаграфаваў 7 кастрычніка Мікалай Варабей.

“Паморнікаў я даўно хацеў пабачыць, але нешта не задалося. Яны вельмі часта пералятаюць, амаль заўсёды знаходзяцца ў паветры, і іх цяжка заспець на адным месцы. Але ў гэты раз мне пашчасціла, - распавёў мужчына. - Я заўважыў птушку ўжо калі яна амаль падляцела да мяне і адразу зразумеў, што гэта паморнік. Праўда, фотаапарат не быў напагатове. Я трошачкі пачакаў, паморнік ізноў з’явіўся – і я зрабіў добры здымак. Птушка дарослая, таму яе было лягчэй вызначыць адразу.”

Дагэтуль у Беларусі сярэдняга паморніка адзначалі ўсяго тры разы: у 1926 годзе ў Віцебскай вобласці, у 1931 і ў 1998 годзе ў Гомельскай вобласці.

Сярэдні паморнік буйней чайкі-рыбачкі, аднак драбней чайкі-клыгуна. Гняздуецца ён у арктычнай тундры. А зімуе ў адкрытым моры.

Гэты паморнік магчыма ляцеў у ўлюблёны паморнікамі Аманскі заліў ці на ўсходняе ўзбярэжжа Афрыкі. Частка птушак не аблятае Еўропу марскім шляхам, а перасякае ў зручным месцы.

Таму і любяць яны спыняцца толькі на вялікіх вадаёмах, дзе іх цяжка заўважыць. У Беларусі на пралёце можна сустрэць чатыры віды паморнікаў, але ніводнага віду не назіралі нават 10 разоў.
 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость