11.01.2016 / 14:01

Пасля навагодніх і калядных свят у снежныя, марозныя дні так хочацца пакаштаваць чагосьці новага і незвычайнага, таго, што зможа сагрэць, падсілкаваць, але будзе лёгкім для перагружаных страўнікаў беларусаў. Зялёны партал запускае новы аўтарскі праект «VeganFood», у якім будзе распавядацца пра веганскую ежу і спосабы яе прыгатавання. У сённяшнім матэрыяле вам прапануецца рэцэпт вострага крэм-супу, асаблівасць якога ў тым, што «аснова» і «начынка» гатуюцца паасобку.

Недарэмна бабулі і мамы прымушаюць дзяцей есці супы, бо яны сапраўды аказваюць арганізму карысную паслугу: рэчывы, раствораныя ў вадзе, засвойваюцца значна хутчэй і эфектыўней. У халодную пару года гэта набывае асаблівую актуальнасць. Супы хутка саграюць, абагачаюць арганізм неабходнай яму цеплавой энергіяй, паляпшаюць абмен рэчывамі і кровазварот.

Таму не сумнявайцеся, што супы есці патрэбна, а гатаваць іх зусім не складана.

Для «начынкі» нам спатрэбяцца:

  • 1 сярэдняя цыбуліна (можна парэй);
  • 1 морквіна;
  • брокалі;
  • 2 сярэдніх сцябла салеры;
  • 2-3 качанчыкі брусэльскай капусты;
  • цвятная капуста;
  • 1 чырвоны балгарскі перац.

VeganFood
VeganFood

Для «асновы» трэба ўзяць:

  • 3 сярэднія бульбіны;
  • 3-4 кубікі марожанага шпінату.

VeganFood
VeganFood

Каб прыгатаваць «начынку», неабходна моркву, перац, салеру і цыбулю нарэзаць кубікамі сярэдняга памеру, брокалі і цвятную капусту наламаць на больш дробныя кавалачкі. Затым на добра разагрэтую патэльню з маслам паслядоўна закідваем моркву, цыбулю, капусту брусэльскую, брокалі і цвятную капусту. Пастаянна памешваючы даводзім усё да паўгатоўнасці, дадаем на патэльню кубікі балгарскага перцу і салеры. Добра перчым і тушым да поўнай гатоўнасці. Можна прыправіць усё на свой смак.

Увага: «начынка» не соліцца. Дарэчы, прадукты лепш браць свежыя ці не моцна замарожаныя, каб яны захавалі сваю храбусткасць пры тэрмічнай апрацоўцы.

За час, што будзе смажыцца гародніна, чысцім бульбу і наразаем чацвярцінкамі для «асновы». У невялікую каструлю наліваем 0,5 літры вады, даводзім яе да кіпення, добра солім і закідваем бульбу. Калі яна будзе гатова, кідаем шпінатныя кубікі і праварваем яшчэ некалькі хвілін. Блэндэрам ператвараем бульбу са шпінатам у аднароднае пюрэ.

Увага: ваду не зліваем, каб пюрэ не было занадта густым.

VeganFood
VeganFood

Наступным этапам прыгатавання нашага супу стане спалучэнне «асновы» з «начынкай».

VeganFood
VeganFood

Акуратна выкладваем у міску падсмажаную гародніну, не больш 2 сталовых лыжак, стараючыся захапіць усе інгрыдыенты, і заліваем пюрэ. Суп можна ўпрыгожыць парэзанай калечкамі памідоркай чэры і лісцікамі свежага базіліку, сухарыкамі з жытнёвага хлебу ці злёгку абсмажанымі гарбузовымі семачкамі.

VeganFood
VeganFood

Смачна есці!

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость