12.08.2021 / 18:08

У судзе Савецкага раёна Мінска 12 жніўня палітзняволены жыхар "Плошчы Пераменаў" Сцяпан Латыпаў выступіў з апошнім словам. Сцяпан распавёў пра сваю сям'ю, рэпрэсаванага ў 1937 годзе прадзеда, пра сваё затрыманне 15 верасня мінулага года, як яго збівалі сілавікі, як ён рыхтаваўся да суіцыду і што чакае ад прысуду. 

Справу разглядае Аляксандр Волк. Пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна" цалкам публікуе апошняе слова палітзняволенага Сцяпана Латыпава.

 

Пра затрыманне і збіццё

15 верасня 2020 года людзі ў масках занеслі мяне ў мікрааўтобус. Зацягнулі рукі за спіной, надзелі на галаву смеццевы пакет і павезлі... На Парк дружбы народаў. Па шляху двойчы перасаджвалі з аўтобуса ў аўтобус. Але гэта быў мой раён, і я ведаю там кожны паварот. Потым яны збівалі мяне. Уключылі радыё на ўсю гучнасць і пачалі мяне біць. Ніколі ў жыцці мне не было так страшна. Людзі ў масках білі рукамі, нагамі, дубінкамі. Усе гуртам і па адным. Выкручвалі рукі, ногі за спінай, "ластаўкай", збівалі кулакамі і далонямі па вушах так, каб у галаве нібы выбухала граната. Білі дубінкай па ягадзіцах, білі так, каб сіняка не заставалася. Але абапірацца я не мог яшчэ тры тыдні. Нядаўна пачуў такі тэрмін "міжмышачная гематома". Магчыма, гэта была яна. Я крычаў, задыхаючыся ў чорным пакеце, а яны смяяліся. Казалі: "Вучым алфавіт, зараз пытаем літару "Аааа" і пачнем вучыць "Б". Казалі: "Не крычы, твая Ціханоўская не пачуе", — але я працягваў крычаць. Я крычаў і думаў: вельмі добра, што ўзялі мяне, мала хто з суседзяў у Беларусі вытрымае гэта.

Калі было асабліва балюча, я ўспамінаў словы маці, яна вучыла мяне гаварыць сабе: «Я маленькі-маленькі вожык, мне зусім не балюча». І гэта ў нейкае імгненне дапамагала мне. Але яны [сілавікі] вельмі вопытныя, мяне пастаянна называлі па імені, і ў мяне не атрымлівалася адключацца ніяк.

 

Пра ціск

Потым быў ператрус і былі допыты ў Следчым камітэце. Калі б не прабежка з суседзямі ў той дзень, я б пагадзіўся з усімі абвінавачваннямі людзей у масках: ва ўдзеле ў масавых беспарадках, хімічнай атацы і наогул у чым заўгодна. Ніводнага сіняка на мне не было, нават пластыкавыя сцяжкі не пакінулі слядоў, толькі слых жаху. І я пачаў баяцца. Дзіка баяцца, што людзі ў масках могуць зрабіць яшчэ нешта, што ім прыдумаецца. Нават не дзеля справы, а проста дзеля забавы, і ніхто іх не спыніць.

 

Пра ўмовы ўтрымання

У газеце прачытаў, што ў СІЗА мяне 51 дзень трымалі ў карцары, але гэта не так. Я 51 дзень прасіўся ў карцэр. Кожную ранішнюю і вячэрнюю праверку я пытаўся, за што мяне трымаюць у такіх умовах, а яны адводзілі вочы і казалі: "Чыста па-чалавечы спачуваем, але нічога не можам зрабіць". Прасілі трымацца. Дзякуючы іх разуменню, за тыя маленькія паблажкі, якія мне палегчылі жыццё, я прашу прабачэння ў супрацоўнікаў СІЗА, таму што ведаю, што ў іх будуць непрыемнасці, за тое, што я гэта кажу цяпер, а людзі ў масках зноў хаваюцца. Я ўспамінаю і з спачуваннем стаўлюся да кожнага, хто даваў паказанні ў ГУБАЗ.

 

Пра страх за блізкіх

Жах, які мне давялося адчуць, апраўдвае вельмі многае. Калі заканчваецца страх за сябе, пачынаецца страх за блізкіх. Чалавек у масцы прыходзіў пасля аперацыі. Мне здавалася, што ён казаў некалькі гадзін — гэта былі толькі пагрозы і абразы. Я ведаю, што нічога не здолею з гэтым зрабіць і нават не магу да канца вызваліцца ад страху, але ў маіх сілах хаця бы паспрабаваць не баяцца.

 

Пра спробу суіцыду ў судзе 

Выносячы прысуд, Высокі суд, я хачу, каб вы мелі ўяўленне пра тое, якімі метадамі збіраюцца доказы і атрымліваюцца прызнанні. Мяне завуць Сцяпан Латыпаў. 1 чэрвеня 2021 года ў зале суда Савецкага раёна я прарэзаў сабе горла шарыкавай ручкай. Гэты факт пацверджаны дзесяткамі сведак. Некаторыя з іх — мае сябры, сваякі, супрацоўнікі МУС, пракуратуры і суда. Аб гэтым паведамілі па дзяржаўным і недзяржаўным тэлеканалах. Існуе не менш за тры афіцыйныя дакументы з гэтай нагоды з маім уласнаручным подпісам. Ёсць відэазапіс, дзе я ўсё падрабязна распавядаю, і нават АРМ-праслухоўка ў камеры, дзе я сам і асабіста і з адным з хіхіканнем і гучным матам апавядаем дадзеную акалічнасць <нрзбрлв>. Уся гэтая сукупнасць неабвержных доказаў дазваляе з лёгкасцю адмахнуцца ад шматзначных <нрзбрлв> савецкай дзіцячай энцыклапедыі... <нрзбрлв>

Аскепкам ручкі нельга парэзаць шыю. Ім нават лімон адрэзаць немагчыма, гэта відавочна любому. Але следству тэрмінова патрэбна была карціна спантанага эмацыйнага ўчынку. Мне вельмі хацелася спаць пасля наркозу. На трэція бяссонныя суткі я быў згодны на што заўгодна. 

Рыхтавацца да самагубства я пачаў адразу пасля таго допыту. На кожны допыт, на кожную сустрэчу з адвакатам я браў маленькі кавалачак фальгі, падбіраючы форму і памер так, каб іх не мог выявіць канвой. Забойца-рэцыдывіст за пакет кавы падрабязна распавёў пра надгляд, а прафесійны злодзей-кішэннік навучыў хаваць лязо. Пазней мне параілі абматаць метал кавалачкам пластыру, каб ён не слізгаў па пальцах. Пластыр я папросту наклеіў на тэчку з дакументамі і напісаў на ім ручкай. Потым пераляпіў на куртку, гэта нікога не збянтэжыла. Як нікога і не збянтэжыла і тое, што ўсю першую палову пасяджэння я плёў кляп, які патрэбен быў, каб сысці годна, не скуголячы ад болю.

Было балюча. Шалёна балюча і страшна. Мэтай ставіў перарэзаць хоць адну з сонных артэрый. З левага боку прарэзаць не ўдалося, але затое з правага, дзякуючы ўхілу налева, атрымалася разрэзаць... І адчуў пальцамі цяпло. Нават атрымалася зачапіць артэрыю, але ад хвалявання я пацягнуў далей, замест таго, каб паглыбляцца па трахеі...

Потым тузануў за нагу канваір, я стукнуўся галавой і ўпаў. Было балюча, страшна і вельмі сорамна. Вельмі сорамна, таму што спроба выйшла няўдалай. І тое, што ёсць шмат спосабаў абараніць сваіх блізкіх і суседзяў, якіх я ў той момант не ўбачыў.

 

Пра суддзю

Хочацца верыць, што, выносячы прысуд, Высокі суд будзе кіравацца логікай, здаровым сэнсам, жыццёвым досведам, веданнем школьнай праграмы. Разумеючы, што часам следства не ў поўнай ступені імкнецца ўбачыць ісціну. 

Я не ведаю, што будзе далей. Я не ведаю, які будзе прысуд, колькі насамрэч буду сядзець. Як паказала практыка, усё не ў руках суддзі і нават не ў маіх, і не ў кожнага з нас. Але я хацеў сказаць адно: які б я ні быў, я такі, які я ёсць, і я ўсіх вас вельмі люблю. І я не магу па-іншаму. Я буду вас абараняць так, як магу... Я лічу, што гэта мой абавязак. І я лічу, што па-іншаму немагчыма.

Высокі суд, я шмат кажу пра ўсё і пра ўсіх, але не пра сабе, і аб тым, што чакаю для сябе. Мне не так важна, што Вы скажаце, а як Вы скажаце. Я вельмі імкнуся ўбачыць у Вас не суддзю, а чалавека, грамадзяніна, прафесіянала сваёй справы. Гэта дапаможа мне як раз такі не ненавідзець Вас і паставіцца з разуменнем, разуменнем як да чалавека, які апынуўся, магчыма, у няпростай сітуацыі.

 

Латыпава абвінавачваюць у стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго абвінавачваюць ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.

На судзе Латыпаў віну не прызнаў ні па адным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюцца. Пракурор Уладзімір Рабаў учора папрасіў суд прызнаць Сцяпана вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 300 базавых велічыняў.

Прысуд палітвязню Сцяпану Латыпаву будзе абвешчаны ў панядзелак, 16 жніўня.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость