Каб палепшыць іх жыццё, а таксама скараціць спажыванне энергарэсурсаў, апошнія два гады Праграма развіцця ААН сумесна з Мінпрыроды рэалізуюць пілотны праект "Зялёныя гарады" у Полацку, Наваполацку і Наваградку.
Падчас прэс-канферэнцыі ў офісе БелТА, кіраўнік праекта Ірына Ўсава распавяла, якую колькасць выкідаў СО2 плануецца скараціць у гарадах і ці зможа паветра Наваполацку быць зноў чыстым.
Мабільнасць, энергаэфектыўнасць і ровары
За апошні год эксперты прааналізавалі падыходы да планавання гарадскіх тэрыторый і распрацавалі шэраг рэкамендацый.
"Вельмі важна развіваць нацыянальную палітыку развіцця гарадскіх тэрыторый. На жаль, гэтай палітыкі ў краіны зараз няма. Але трэба адзначыць, што ўжо ў канцэпцыі ПРААН па мэтах устойлівага развіцця да 2035 года ўзнікае адзін з прыярытэтаў – гэта развіццё гарадскіх тэрыторый, заснаванае на прынцыпах зялёнай эканомікі".
Адзін з накірункаў праекта «Зялёных гарадоў» – распрацоўка планаў зялёнага горадабудаўніцтва для Полацка, Наваполацка, Навагрудка. Вялікая ўвага была накіраваная на тое, каб далучыць насельніцтва гэтых гарадоў да абмеркавання дакументаў: больш за сем тысяч чалавек прынялі ўдзел у апытаннях, звязаных з вызначэннем асноўных праблем, якія ёсць у гарадах.
"План зялёнага горадабудаўніцтва распрацоўваецца галоўным чынам членамі каардынацыйных груп, якія створаныя на базе пілотных гарадоў. У іх уваходзяць супрацоўнікі райвыканкамаў і гарвыканкамаў, а таксама прадстаўнікі арганізацый гарадоў, НДА, прадстаўнікі ўніверсітэтаў. І пры вызначэнні тых ці іншых мерапрыемстваў, мы спрабуем адказаць на некалькі пытанняў: што гэта дае гораду, колькі будзе каштаваць, наколькі гэта нам дапаможа скараціць выкіды CO2. І ўвогуле, наколькі рашэнне, якое прымаецца, знаходзіцца ў межах нацыянальнага заканадаўства".
На дадзены момант скончана распрацоўка тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў, якія даюць магчымасць вызначыцца з тэхналогіямі, якія можна рэалізаваць у гарадах, таксама вызначыцца з коштам скарачэння СО2 для кожнага з мерапрыемстваў.
Так для Навагрудка асноўны напрамак – гэта энергаэфектыўнасць.
"Тут плануецца два праекта – сістэма мадэрнізацыі вулічнага асвятлення і сістэма смарт-уліку спажывання рэсурсаў на аб’ектах жыллёвага сектара. Зараз Навагрудскі райвыканкам узгодніў дом па вуліцы Міцкевіча, 122а, на базе якога будзе праведзена мадэрнізацыя. Але паколькі гэта жылы дом, ён кіруецца таварыства ўласнікаў. Нам яшчэ трэба будзе правесці інфармацыйна кампанію для таго, каб атрымаць згоду ад усіх жыхароў дома на яго рэалізацыю".
Што датычна Полацка і Наваполацка, то тут асноўны накірунак – гэта мабільнасць.
«Трэба адзначыць, што мабільнасць – гэта не толькі транспарт, а яшчэ камфорт перамяшчэння па гораду, даступнасць гарадскіх тэрыторый. І ў 2018 годзе мы актыўна займаліся вывучэннем сітуацыі, вызначалі матрыцу карэспандэнцый і перасоўванняў. І атрымліваецца, што паказчыкі па двух гарадах даволі высокія. Напрыклад, грамадскім транспартам карыстаецца больш чым 43% насельніцтва, пешшу ходзіць каля 15% жыхароў, карыстаецца роварамі – каля 3%».
Але павялічваецца з кожным годам колькасць уласнага транспарту, ён займае ў структуры перамяшчэнняў 30%. І зараз гарады – Полацк і Наваполацк – імкнуцца палепшыць якасць грамадскага транспарту і павялічыць колькасць насельніцтва, якое будзе ім карыстацца.
Яшчэ адзін накірунак устойлівай гарадской мабільнасці – гэта распрацоўка і стварэнне інфраструктуры роварнай сеткі. Плануецца пашырэнне і злучэнне двух гарадоў роварным шляхам, які па праведзеных падліках пройдзе праз вёску Экімань.
"І зноў жа, пасла апытання насельніцтва, каб вызначыць праблемы роварнага руху, жыхары адзначылі, што вельмі важна мець месца захоўвання ровараў – велагаражы. Зараз адміністрацыя разглядае магчымасць для таго, каб з дапамогай насельніцтва распрацаваць макеты, вызначыць месцы іх размяшчэння, каб ствараць сістэму і інфраструктуру для пашырэння роварнай сеткі".
"Гэта пытанне, якое турбуе больш чым 90% жыхароў Наваполацку і Полацку"
Пад час прэзентацыі паўстала таксама пытанне наконт экалагічнага становішча ў Наваполацку, дзе, па дадзеным Белстату, самае забруджанае паветра ў Беларусі.
"Гэта пытанне турбуе больш чым 90% жыхароў Наваполацку і Полацку. Так, у межах плана зялёнага горадабудаўніцтва паляпшэнне стану атмасфернага паветра закранаюцца. І галоўным чынам, ў рамках транспартнага кампанента. На жаль, мы не можам у рамках праекта паўплываць на выкіды "Нафтану" і "Паліміру", але гэтыя прадпрыемствы і так робяць даволі шмат для таго, каб скараціць выкіды забруджваючых рэчываў. Мы можам толькі паўплываць у рамках развіцця транспартнай сеткі і скарачэння выкідаў ад мабільных крыніц".
Пад эгідай Мінпрыроды было праведзена даследванне, згодна з якім, мабільны транспарт – гэта асноўная крыніца забруджвання атмасфернага паветра ў Наваполацку.
"І зноў жа, у межах праекта і распрацоўкі тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў, адзін з элементаў – гэта распрацоўка карт, каб ацаніць скарачэнне выкідаў забруджваючых рэчываў у выніку рэалізацыі нашых пілотных ініцыятыў. Мы спадзяемся дасягнуць мэты ў скарачэнні 78 тыс. тон СО2 па выніках рэалізацыі ўсіх ініцыятыў".