Навукоўцы даказалі, што клімат на нашай планеце змяняецца, а адказнасць за гэта, перш за ўсё, нясе прамысловая дзейнасць людзей. Каб спыніць тэндэнцыю кліматычных зменаў і далейшую кліматычную катастрофу, трэба дзейнічаць хутка, лічаць актывісты і актывісткі руху.
Дзеля гэтага ў лістападзе 2018 года падчас правядзення COP24 — Кліматычнага саміту ААН, што адбываўся ў польскіх Катавіцах, яны стварылі ініцыятыву Earth Strike
Асноўная мэта руху – вылучыць умовы да ўрадаў краін і кампаній па ўсім свеце. Сярод іх:
- неадкладна распачаць глабальнае супрацоўніцтва сусветных лідараў і карпарацый з мэтай змяньшэння шкоды клімату, якое павінна грунтавацца на прагнозах Міждзяржаўнай групы экспертаў па змяненні клімата (скарачэнне выкідаў удвая да 2030 года і да нуля — да 2050 года);
- узяць міжнародныя абавязкі па скарачэнні знішчэння трапічных лясоў і іншых месцаў пражывання дзікіх дывёл;
- стварыць міжнароднае пагадненне, якое б заклікала карапарацыі да адказнасці за ўтварэнне імі парніковых газаў.
"Пакуль урады і кампаніі свету не будуць справаздачыцца людзям, мы адмаўляемся ўдзельнічаць у сістэме, якая напаўняе іх кішэні", — адзначае ініцыятыва.
І абяцае арганізаваць усеагульны страйк: “Спыніцца работа офісаў, школ пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя”.
Дзеля дасягнення сваіх мэт быў распрацаваны план на 2019 год, які ўключае чатыры асноўныя даты:
- 15 студзеня — акцыя пратэсту Earth Strike — першае мерапрыемства, якое павінна прыцягнуць увагу да супольнасці і дасць старт ініцыятыве.
- 27 красавіка — акцыя, прымеркаваная да Дня Зямлі, падчас якой пратэстоўцы будуць намагацца ўсталяваць больш цесныя сувязі з мясцовымі прафсаюзамі, якія стануць неад'емна часткай забеспячэння шыройкай падтрымкі забастоўкі.
- 1 жніўня — будзе апошняя магчымасць правесці пратэстную акцыю перад усеагульнай забастоўкай.
- 27 верасня — Усеагульная забастоўка.
"Людзі павінны змагацца са змяненнямі клімата з усіх бакоў, і наша лінія атакі — усеагульнае спыненне працы", — зазначаецца на сайце руху.
Да гэтага часу кліматычны актывізм быў скіраваны на вырашэнне дробных праблем спажывання. Earth Strike заклікае працаваць не са спажыўцамі, а з вытворцамі. Яны мусяць быць зацікаўленымі ў барацьбе з кліматычнымі змяненнямі. У сваю чаргу гэта павінна стаць стымулам для спажыўцоў.
Да руху ўжо далучылася актывісты з 22 краін, сярод якіх Аўстралія, Аўстры, Бразілія, Францыя, Германія, Індыя, Італія, Японія, Новая Зеландыя, Нідерланды, Польшча, Швецыя, Канада, ЗША і іншыя.
- Климатические переговоры. Каждые полградуса имеют значение
- Анёлы і дэманы на кліматычным маршы ў Катавіцах: асноўныя лозунгі і яскравыя фотаздымкі