14.01.2025 / 11:01

Пра ануляванне аператыўна-аналітычным цэнтрам Беларусі дамена паведамілі прадстаўнікі праекту.

.
.

"Дамен petitions.bу больш не належыць нам і можа быць выкарыстаны трэцімі асобамі, у тым ліку структурамі, якія могуць выкарыстоўваць яго ў злачынных мэтах, у тым ліку для збору вашых дадзеных".

Прадстаўнікі праекту заклікаюць беларусаў быць уважлівымі, бо калі доступ да старога дамена паспрабуюць аднавіць ці выкарыстоўваць ад імя арганізатараў, то гэта можа быць небяспечна для карыстальнікаў.

"Наш бягучы асноўны дамен — e-petitions.by, працягвае працаваць. Гэта наш афіцыйны сайт на дадзены момант", - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Нагадаем, што напрыканцы 2024 года платформа Petitions.by, а таксама яе сеткі  былі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

З дапамогай сэрвісу беларусы маглі збіраць подпісы і падаваць калектыўныя звароты да органаў дзяржаўнай улады.

У 2021 годзе Petitions.by заблакіравалі ў Беларусі, аднак платформа працягвала публікаваць петыцыі.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость