14.06.2017 / 15:06

Галасаванне адбывалася ў сацыяльных сетках «Аднакласнікі» і «ВКонтакте» розных груп. Найбольш актыўна наконт лепшага ў іх разуменні татэма лідчане выказвалі сваю пазіцыю ў групах «Лідскай газеты»: за тры тыдні тут назбіралася амаль 180 «галачак», і гэта без малога палова ад усёй колькасці галасоў. У выніку на трэцім месцы спыніўся дрозд-рабіннік, на другім — цецярук. Безумоўным лідарам жа стала белая чапля — за яе прагаласавалі 224 чалавекі. Нагадаем, для Лідcкага раёна ў якасці сімвала адмыслоўцы прапанавалі на выбар розныя віды птушак.

Што далей? Як патлумачыла дырэктар Лідскага раённага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Жанны Цехановіч, якая непасрэдна курыруе гэтае пытанне, у бліжэйшы час будзе накіраваны ліст у Лідскі райвыканкам — на афіцыйнае зацвярджэнне птушкі-сімвала рэгіёна па выніках народнага галасавання (гэтае пытанне разгледзяць на бліжэйшай сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Далей будзе распрацаваны план мерапрыемстваў па папулярызацыі пярнатага татэма. Напрыклад, у іншых гарадах Беларусі, дзе птушка-сімвал ужо зацверджана, яе вобраз шырока выкарыстоўваюць на сувенірнай прадукцыі, у добраўпарадкаванні горада (у выглядзе малых архітэктурных формаў, графіці на будынках).

За парадай, як зрабіць белую чаплю брэндам Лідскага раёна, мы таксама звернемся да ініцыятараў ідэі — грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», — у іх ужо маецца напрацаваны вопыт, які можа быць нам карысным, — дадала Жанна Цехановіч. — Як бы там ні было, аб тым, што белая чапля з’яўляецца сімвалам Лідскага раёна, будзе заяўлена гучна!

Источник:
Автор:
Фотограф:
thewildlife.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость