14.12.2023 / 10:12

 

Дэмакратычныя сілы апублікавалі Стратэгію пераходу да Новай Беларусі.

Фото: Ulf Mauder/dpa/picture-alliance
Фото: Ulf Mauder/dpa/picture-alliance

У праекце прапісана, што будзе адбывацца падчас транзіту ўлады, як будуць праводзіцца выбары, ці будуць прымацца змены ў Канстытуцыю, што збіраюцца рабіць з чыноўнікамі і сілавікамі, што чакае эканоміку і беларускую мову.

Ёсць у ім і знешнепалітычныя планы. У тым ліку і выканнанне рэкамендацыі міжнародных арганізацый па прывядзенні нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі, якія Беларусь ужо даўно не выконвае.

Да прыкладу, рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека, ААН, Міжнароднай арганізацыі працы, Орхускага камітэта, GRECO і г.д.

Дакумент рыхтаваўся каля года. Працавалі над ім Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, некалькі незалежных аналітычных цэнтраў.

Апублічыць праект вырашылі, каб беларусы маглі абмеркаваць стратэгію і выказаць свае заўвагі (іх можна будзе дасылаць праз платформу «Новая Беларусь»), піша "Наша Ніва".
 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость